Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END

З 15 па 17 кастрычніка ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў Руха Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі  рэкалекцый былі пары з Ганцавіч і Мінска. Вельмі каштоўна, што прысутнічалі пары, якія толькі пачынаюць знаёмства з рухам "END".

Тэма гэтых рэкалекцый была прысвечана практыцы « Правілы жыцця». Выкананне гэтай практыкі заахвочвае да ажыўлення нашай духоўнасці , да распазнання Божай волі. Гэта  просты і практычны спосаб, з дапамогай якога можна стаць на дарогу святасці.

На рэкалекцыях была  магчымасць  пазнаёміцца з іншымі сем’ямі,  падзяліцца ўласным досведам і пераняць іх вопыт жыцця і вырашэння сямейных пытанняў.

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 219 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091