Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху END

З 11 па 13 чэрвеня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай).

Тэма гэтых рэкалекцый прысвечана практыцы « Правілы жыцця», якая патрэбна, каб паступова  пераадольваць перашкоды, якія замінаюць па-сапраўднаму любіць Бога і нашых бліжніх.

 

Удзельнікамі  рэкалекцыі былі пары з Ганцавіч, Мінска, Барысава, Лагойска і Хацежына. Вельмі каштоўна, што прысутнічалі пары, якія толькі пачынаюць знаёмства з рухам “END".

За гэтыя дні мы даведаліся, што выкананне гэтай практыкі дапамагае ўбачыць , што пасапраўднаму  важнае ў нашым жыцці. Заахвочвае нас да ажыўлення нашай духоўнасці , да распазнання Божай волі. Адкрывае нас на Божую любоў і міласэрнасць.

На рэкалекцыях кс. Алег Шпець паказаў нам, як «простыя  крокі» дапамагаюць вырашаць вялікія праблемы і ўмацоўваць сямейныя адносіны. Сям'я Маісеевых Віталій і Ганна пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй ўзнікнення абавязка "Правілы жыцця", правіламі правядзення і плёнамі прымянення гэтай практыкі. Сужонкі Валерый і Алена  Шымак  падрыхтавалі канферэнцыю на тэму «Правілы жыцця» і падзяліліся ўласным досведам правядзення гэтай практыкі ў сваёй сям'і, а таксама, смела распавялі пра цяжкасці з якімі яны сутыкнуліся.

Для бацькоў і іх дзяцей прайшоў  незабыўны пункт праграмы "Вясёлы вечар". Дзе ўсе разам маглі весела і цікава правесці час.

Увечары пары сустрэліся ў кавярні «Суседзi» , дзе была магчымасць пазнаёміцца сем'ям бліжэй. Завяршыліся рэкалекцыі падсумаваннем i сведчаннямі.

Гэта былі плённыя і вельмі цікавыя дні, як для сямейных пар, так і для іх дзяцей.

Рэкалекцыі паказалі нам, што практыка «Правілы жыцця» з'яўляецца простым і практычным спосабам, з дапамогай якой можна стаць на дарогу святасці.

Таму адчуваем вялікую падзяку пану Богу за тое, што нас усіх запрасіў на гэтыя рэкалекцыі, даў новых знаёмых, паставіў шмат пытанняў, але таксама даў і адказы на іх.

Запрашаем ужо ў жніўні таксама перажыць рэкалекцыі!

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 67 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by