Якія цудоўныя рэкалекцыі!

31 ліпеня - 2 жніўня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў, тэма гэтых рэкалекцый прысвечана практыцы « Прысядзем разам».

Гэта адзін з шасці канкрэтных пунктаў намаганняў, якія з'яўляюцца асновай педагогікі Equipes Notre-Dame, прапанаванай для таго, каб кожная асоба і кожнае сужэнства маглі развівацца ў веры і шлюбнай духоўнасці, шчыра маліцца і любіць яшчэ глыбей.

 

Мэта гэтых рэкалекцый была пазнаёміць сям'і з практыкай «Прысядзем разам», а таксама параiць парам, як раз на месяц знайсці час на сапраўдны шлюбны дыялог у прысутнасці Госпада.
На рэкалекцыі прыехала восем сямей. Яны былі з дзецьмі рознага ўзросту. У дзецей была асобная цікавая праграмма, таму сумаваць ім не прыходзілася.
Пачаліся рекалекцыі з Эўхарыстыі і адарацыi.
Генадзь і Алена Манчынскія падрыхтавалі канферэнцыю на тэму «Прысядзем разам» і падзяліліся ўласным досведам правядзення гэтай практыкі ў сваёй сям'і, а таксама смела распавялі пра цяжкасці з якімі яны сутыкнуліся.
А ўвечары пары сустрэліся на рамантычным спатканні, дзе была магчымасць пагаварыць сам-насам, а потым і патанцаваць. Таксама ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз, які падрыхтаваў кс. Алег Шпець SChr.
Завяршыліся рэкалекцыі падсумаваннем i сведчаннямі.
Запрашаем ужо ў лістападзе гэтага году таксама перажыць рэкалекцыі.

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 57 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by