Рэкалекцыі – гэта лепшае месца для пошуку адказаў
«Якія планы у Бога менавіта на нашу сям'ю?»
Гэта пытанне суправаджае кожную сям’ю на кожным з этапаў жыцця. Гэта пытанне і прывяло ў Баранавічы на рэкалекцыі больш за 20 сямей з розных куткоў нашай краіны. У цішыні рэкалекцый і супольнай малітве гэтыя сем’і атрымалі магчымасць задаць гэта пытанне самаму Езусу. Хтосьці атрымаў адказ адразу, а кагосці адказ яшчэ чакае наперадзе…
Пад час сваіх канфірэнцый запрошаны госць псіхолаг Віталій Булыга прапанаваў намаляваць хату сваёй мары і нават пасправаць падлічыць каафіцэнт свайго асабістага шчасця.
У сваіх сведчаннях на апошнім спатканні многія сем’і дзяліліся ураджаннямі што гэтыя практыкаванні дапамаглі ўзглянуць на сваё жыцце і сэрца па-іншаму.
Асаблівым часам гэтыя рэкалекцыі сталі і для сямей Сасноўскія, Капуста, Андрэйчык, Паскробка і Мітраховіч, якія ўрачыста даверылі сваю сям'ю Маці Божай пад час цэрымоніі прынняцця Карты Экіп Нотер—Дам.
Традыцыйна вечарам у суботу адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і кожная сям'я атрымала індывідуальнае благаслаўленне.
Маем надзею, што для кожнага з удзельнікаў гэтыя рэкалекцыі сталі не толькі магчымасцю заўважыць тое, што у Бога на іх сям'ю грандыезныя планы, але і натхненнем зрабіць упэўненны крокам у кірунку актыўнага хрысціянскага жыцця.
І вось яшчэ адзін момант. Ужо распачаты перагаворы аб тым, каб у наступным годзе запрасіць на правесці рэкалекцыі вельмі важнага і сапраўды цікавага чалавека. Але пакуль гэта сакрэт. Да сустрэчы на рэкалекцыях 2016!