Ліст 81. 5. Пабудова сужэнскай сувязі праз сэксуальнасць – сведчанне з рэкалекцый

Версія Word

Версія PDF

 

28-30 кастрычніка 2022 г. адбыліся рэкалекцыі ў Чэрне, якія вёў айцец Ксаверый Кноц, святар Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў (OFMCap).

У прыгожым месцы, у цішыні навакольнай прыроды, ля брамы кляштара Кармелітаў Босых штодня на світанні мы асвячалі раніцу чытаннем Ютрані. У гэтыя сонечныя восеньскія дні мы знаёміліся з сямейнымі парамі з суполак Маці Божай і супольнасці Хатняга Касцёла. Усіх на гэтыя рэкалекцыі прывяла тэма «Пабудова сужэнскай сувязі праз сексуальнасць». Канферэнцыі, якія на працягу трох дзён праводзіў айцец Ксаверый, паступова вялі нас і дапамагалі ўсведаміць адносіны і сувязь ў нашым сужэнстве. Калі мы сустракаемся з Богам у Сакрамэнце Сужэнства? Ці прысутнічае Хрыстус у нашай сексуальнасці?

Штодзённая Эўхарыстыя ўмацоўвала нас духоўна і адорвала ласкамі, выплываючымі з Божага Слова.

Словы нашага рэкалекцыяніста адкрылі нас адно аднаму, і таксама на іншыя сужанствы.

На сустрэчах у групах мы дзяліліся сваім жыццём і тым, што нас кранула падчас канферэнцыі. Былі вельмі кранальныя сведчанні, вызваляючыя і ачышчальныя прызнанні. Суботнім вечарам мы заставаліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, быў таксама час на сужэнскі дыялог аб сексуальнасці. Набор пытанняў, прадстаўленых айцом Ксаверыем, даў нам магчымасць падзяліцца сваімі думкамі адно з адным і паразмаўляць так, як мы ніколі раней не размаўлялі.

Рэкалекцыі − гэта час, калі мы адкрываем асаблівую ласку Сакрамэнту Сужэнства, калі Хрыстус уцелаўляецца ў нашым сужэнстве. Айцец Кноц даў нам зразумець, што Хрыстус прысутны ў нашых адносінах і цялеснасці.

Дзякуем арганізатарам рэкалекцый, айцу Ксаверыю за слова і, перш за ўсё, Маці Божай Шкаплернай у Чэрне за тое, што выслухала нашы просьбы.

Эва і Анджэй Віткоўскія

(Куяўскі сектар)

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 213 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091