Ліст 80. 4. Ліст духоўнага дарадчыка ERI. Эклезіялагічны сэнс існавання END

Версія Word

Версія PDF

а. Рыкарда Лондоньо

Духоўны дарадчык ERI

Калі любімы і шаноўны Ян XXIII склікаў Другі Ватыканскі Сабор, яго намерам было запрасіць Касцёл перажыць працэс аднаўлення, актуалізацыі, вернасці сваёй місіі. Гэтае запрашэнне было акрэслена італьянскім тэрмінам «aggiornamento», праз які Папа хацеў, каб прагненне Езуса магло здзейсніцца ў сённяшнім, сучасным свеце. Таксама, як ў дзень Пяцідзесятніцы, калі супольнасць атрымала дар Святога Духа,

Усяго праз тры месяцы свайго пантыфікату, у студзені 1959 года, ён вымавіў знакамітыя словы: «Трымцеючы ад хвалявання, але ў той жа час з пакорлівай непахіснай рашучасцю, мы аб'яўляем вам аб падвойным намеры: дыяцэзіяльным сінодзе для Рыма і экуменічным саборы для паўсюднага Касцёла». Які быў намер «добрага папы»?

Гэта было вялікае «Aggiornamento», якое разумелася як актуалізацыя і аднаўленне жыцця і місіі Касцёла, каб зразумець новыя рэаліі свету, у якім Касцёл жыве і служыць: «Я хачу адчыніць вокны ў Касцёл, каб мы маглі глядзець звонку, а вернікі маглі глядзець унутр». Гаворка ішла пра наладжванне дыялогу з сучасным светам, прымаючы яго ўяўленне, без страху ці адмовы. І ў той жа час далучыць вернікаў да будучага бачання Касцёла.

Айцы Сабору пажадалі распачаць Дагматычную Канстытуцыю на тэму Касцёла: «Хрыстус — святло народаў. Таму Святы Сабор, сабраны ў Духу Святым, моцна жадае, абвяшчаючы Евангелле ўсякаму стварэнню (пар. Мк 16, 15), асвятліць усіх людзей святлом Хрыста, якое ззяе на абліччы Касцёла. У сваю чаргу Касцёл, паколькі з’яўляецца ў Хрысце як бы сакрамэнтам, або знакам і прыладай унутранага яднання з Богам і еднасці ўсяго чалавецтва, жадае, верна працягваючы вучэнне папярэдніх Сабораў, дакладней растлумачыць вернікам і ўсяму свету сваю сутнасць і паўсюдную місію. Умовы нашага часу робяць гэты абавязак Касцёла асабліва актуальным: каб усе без выключэння людзі, цесна аб’яднаныя сёння грамадскімі, тэхнічнымі і культурнымі сувязямі, дасягнулі таксама поўнай еднасці ў Хрысце» (Lumen Gentium, 1).

Той факт, што Касцёл з’яўляецца знакам і інструментам адзінства, дазваляе нам пашырыць гэтае глыбокае адчуванне ідэнтычнасці нашай хрысціянскай супольнасці і кожнай супольнасці, якая з’яўляецца Яго часткай.

Праз семдзесят гад Папа Францішак пажадаў, каб ахрышчаныя больш усведамлялі, кім яны з’яўляюцца і да чаго яны пакліканы. Ён хоча, каб увесь Касцёл у пастаянным працэсе распазнання прыняў сваю місію быць знакам і інструментам. Ён жадае, каб людзі адмовіліся ад эгацэнтрызма і выйшлі сведчыць аб Божай любові.

Мы, супольнасць Суполак Маці Божай, члены Касцёла, павінны асаблівым чынам адказаць на гэтае запрашэнне і заклік, каб з кожным днём з усё большай перакананасцю быць знакамі і інструментамі еднасці ў свеце, поўным расколаў і падзелаў.

Еднасць хрысціянскіх сужэнцаў, народжаная з Сакрамэнту Святога Хросту і Сужэнства, павінна быць пачаткам гэтага шляху паяднання. Кожная суполка, як малая хрысціянская супольнасць, павінна жыць таямніцай еднасці ў Хрысце, Які становіцца знакам і інструментам цесных адносін з Богам і еднасці людзей. І Рух, як адно цэлае, павінен адлюстроўваць гэтую ж рэчаіснасць.

Па сутнасці, наша эклезіялагічны фундамент і наша рэчаіснасць павінны быць знакам і адлюстраваннем усяго Касцёла. Няхай Святы Дух, крыніца еднасці і святасці, спадарожнічае нам у дасягненні гэтай мэты.

а. Рыкарда Лондоньо

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 220 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091