Ліст 80. 2. Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну

Версія Word

Версія PDF

Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну

Хэлена і Павел Кукаловічы

Адказная пара Супер-Рэгіёну

Польшча-Цэнтральная Еўропа

Дарагія Сужэнствы і Дарагія Святары Духоўныя Дарадчыкі!

8 снежня мінулага года споўнілася 75 год з моманту абвяшчэння Карты, у пэўным сэнсе статута сужэнскага Руху Équipes Notre-Dame. Пасля 1947 года былі апублікаваныя іншыя дакументы, якія далі новы імпульс развіццю Руху. Аднак Карта, бясспрэчна, з'яўляецца самым важным дакументам. Дастаткова прачытаць першую частку пад назвай «Мэта Суполак Маці Божай», каб у значнай ступені зразумець, што такое Рух сужэнскай духоўнасці Équipes Notre-Dame.

Для гэтага нумару Ліста мы напісалі  сведчанне аб першай сустрэчы нашай суполкі ў 2022/2023 фармацыйным годзе. Калі мы пісалі сваё сведчанне, Ліст яшчэ быў не падрыхтаваны. Звярнуўшыся да Карты, каб пачаць рыхтаваць Ліст END  (ён не мог не адносіцца да 75-годдзя Карты), усё стала ясна. Мы думаем, што калі вы прачытаеце наступны ўрывак з Карты, вам таксама ўсё стане зразумела.

«Гэтыя сужанствы, ведаючы свае слабасці і межы сваіх магчымасцяў, штодзень спазнаючы тое, як цяжка, нягледзячы на іх добрую волю, жыць па-хрысціянску ў паганскім свеце, і цвёрда верачы ў моц братэрскай дапамогі, пастанавілі стварыць суполку».

Так, ў верасні мы вельмі ясна дасведчылі, як цяжка, не столькі жыць па-хрысціянску ў свеце (яшчэ не паганскім), колькі не страціць тое, што мы атрымалі ў суполках і да чаго абавязаліся (мы гаворым пра сябе). Нам патрэбна суполка, патрэбна супольнасць, якая дае сведчанне, якая паказвае шлях і ў нейкім сэнсе нават выкрывае, здымае маску.

Далей Карта змяшчае яшчэ больш моцныя словы: «Суполкі – гэта не група дасканалых дарослых, гэта не дыскусійныя групы, а трывалыя арганізмы, якія складаюцца з людзей, што прагнуць служыць іншым. Ніхто не абавязаны ўступаць у іх або там заставацца. Аднак той, хто ў іх уступае, павінен з павагаю выконваць іх правілы.».

Мы павінны вяртацца да Карты, і асабліва да першай часткі, каб не апынуцца, у лепшым выпадку, у групе «дасканалых дарослых».

Дзякуй Богу за Рух Équipes Notre-Dame, за тое, што ў сваім асноўным дакуменце так выразна паказаў сужэнствам шлях да святасці. Дастаткова ўвайсцi на гэты шлях і, хоць не без цяжкасці, ісці па ім, каб у канцы жыцця словы: «Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету» (Мц 25, 34) былі прынятыя з даверам.

Дзякуем Богу за ксзяндза Анры Кафарэля, які баяўся, што без дакладнага вызначэння правілаў удзелу ў Руху, супольнасць сужэнскіх пар, якая пачала вельмі хутка развівацца, не вытрывае. Разам з адказнымі сужэнствамі ён распрацаваў Карту, значэнне якой параўнаў з правіламі ў манаскіх супольнасцях.

Няхай Бог Вас благаслаўляе і сцеражэ!

Хэлена і Павел

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 219 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091