Анет і Пол О'Бейрн,
Пара, адказная за Супер-Рэгіён Трансатлантычны
§ Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка − прыгожая краіна з разнастайным насельніцтвам. Па апошніх дадзеных, насельніцтва складае 58,8 млн чалавек. 79% насельніцтва − хрысціяне. Каталікоў каля 4 мільёнаў.
Рух END існуе ў краіне каля 30 гадоў. У цяперашні час у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы існуе два сектара: у Дурбане і Ёханэсбургу. У Ёханэсбургу пяць суполак, кожная з якіх складаецца з пяці сужэнстваў, а ў Дурбане − чатыры суполкі.
У Ёханэсбургу ў апошні час ёсць і Экiпы Маладых. На данны момант яны налічваюць каля 45 чалавек, іх колькасць працягвае расці. У асноўным гэта сыны і дочкі сужэнстваў, членаў END. Моладзь дзеліцца на тры групы. Кожную з іх суправаджае адзін святар − духоўны дарадчык і адно сужэнства з Экiп. Сустрэчы праводзяцца штомесяц і вельмі сістэматызаваны, як сустрэчы іх бацькоў, якія належаць да Руху.
Моладзь таксама прадстаўляе рух Rainbow Nation (Вясёлкавая нацыя), паколькі яны самі належаць да розных расавых груп. Чакаецца, што ў будучыні яны дапамогуць так трансфармаваць рух END, каб ён сапраўды прадстаўляў разнастайнае насельніцтва іх радзімы.
Жыццё ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы поўнае праблем, паколькі ў яе грамадстве вельмі шмат няроўнасці і высокі ўзровень беднасці. Злачыннасць − сур'ёзная праблема. Тыя, хто жыве ў трушчобах акружаны высокімі сценамі, сеткамі пад напругай, сігналізацыяй і т.д.
У зулускай мове ёсць слова «убунту», якое азначае засяроджванне ўвагі на чалавечых адносінах, на дапамозе бліжняму, на веры ва ўніверсальную сувязь, якая злучае ўсё чалавецтва.
Такія рухі, як END, імкнуцца аказаць дапамогу сужэнствам і іх сем'ям у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
§ Малаві
У Малаві END існуе з 2005 года, першая суполка была створана ў рэгіёне Зомба. У 2004 годзе англічане − Пітэр Чандлер разам са сваёй жонкай Ганнай пілатавалі першую суполка (Зомба 1). Пілатаванне праводзілася дыстанцыйна, матэрыялы перакладаліся на мясцовую мову чычэва. У цяперашні час у Малаві, у раёнах Мзузу, Нчэу, Дэдза, Мангочы і ў Зомбе, ужо дзейнічае 60 суполак, у якіх да святасці ідуць 352 сужанствы.
Малаві − краіна без выхаду да мора ў Паўднёва-Усходняй Афрыцы. Мае велізарнае возера − Малаві. На захадзе мяжуе з Замбіяй.
Па статыстыцы крайняй беднасці краіна займае чацвёртае месца ў свеце. Беднасцю пакутуюць 2/3 насельніцтва, якое імкнецца выжыць за кошт апрацоўкі сціплых надзелаў.
Малаві − пераважна хрысціянская краіна (87%). 19% малавійцаў − каталікі.
Малаві дзеліцца на рэгіёны: Цэнтральны, Паўночны і Паўднёвы, і кожны з іх дзеліцца на невялікія раёны. Суполкі END пераважна пражываюць у паўднёвай частцы краіны, на мяжы з Замбіяй і Мазамбікам.
Малавійскія сем'і вельмі шматлікія. Сустрэчы суполкі часта адбываюцца адразу пасля Святой Імшы, на адкрытым паветры, у сямейным коле.
Малавійцы вельмі актыўныя ў сваіх справах, і часта пераадольваюць велізарныя адлегласці, каб мець магчымасць удзельнічаць у сустрэчах ці рэкалекцыях. Матэрыялы Руху былі перакладзены на мову гэтай краіны − чычэва − каб тыя, хто не ведае англійскай мовы, маглі лепш зразумець харызмат Руху і паўнавартасна ўдзельнічаць у сустрэчах. Малавійскае грамадства застаецца вельмі традыцыйным, ролі жанчын і мужчын дакладна вызначаны і нязменныя з даўніх часоў. Таксама і сярод сужэнстваў маладога пакалення.
§ Замбія
Замбія таксама не мае выхаду да мора, гэта гарыстая краіна з багатай дзікай прыродай, з многімі паркамі і сафары-зонамі. На мяжы з Зімбабвэ знаходяіцца знакамітыя вадаспады Вікторыі. Суполкі сустракаюцца ў дамах сужэнстваў і раз у месяц у парафіі. Некаторыя пары жывуць нават 50 км ад парафіі.
Структура парафіі выглядае наступным чынам: парафія > Знешнія Станцыі > хрысціянскія супольнасці > секцыі > сем'і. Некалькі самых маленькіх секцый ўтвараюць суполку.
Ёсць 13 секцый, і суполкі разрастаюцца гэтак жа, як і ў Малавіі, утвараючы Прэ-Сектар Замбіі. Сустрэчы праходзяць па ўзоры, выпрацаваным у Малавіі. Святар заўсёды прымае ўдзел у парафіяльнай сустрэчы, а меншыя суполкі суправаджае катэхет, які на штомесячных сустрэчах выконвае ролю духоўнага памочніка.
§ Гана
Гана − краіна, размешчаная ў Гвінейскім заліве, на беразе Атлантычнага акіяна, у Заходняй Афрыцы. Экiпы ў Гане былі створаны ў 2016 годзе дзякуючы супрацоўніцтву паміж Абацтвам Прынкнаш у Вялікабрытаніі і манастыром Крыстабуасе ў Гане. Апошні быў пабудаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы бенедыктынцаў з Вялікабрытаніі. У цяперашні час 4 суполкі знаходзяцца ў Туабодаме і 5 суполак пілатуюцца ў Танобуасе − усяго 63 сужэнства. Сувязная пара − Роберт і Мэры Джонс, якія падтрымліваюць пілатаванне духоўнага дарадчыка. Камунікацыя адбываецца пераважна праз дадатак Whatsapp, бо адчуваюцца праблемы з інтэрнэтам. Суполкі "рэкламуюцца" і выклікаюць шчырую цікавасць, апранаючы футболкі з лагатыпам END спераду са словамі «Экiпы Ганы» і значком END на спіне.
Анэт і Пол О'Бейрн