Ліст 79. 2. Ліст ERI. Пункты высілку як слупы сужэнскай духоўнасці

Версія Word

Версія PDF

Марыёла і Элізэу Калсінг , пара ERI – адказнае сужэнства за cувязныя экіпы ERI

 

Бернадэт і Сільвестр Мінлекібе, пара ERI - Сувязная пара Еўра-Афрыканскай зоны

У педагогіцы Equipes Notre-Dame пункты высілку з'яўляюцца слупамі нашай сужэнскай духоўнасці. Яны патрэбныя для сужанстваў, каб узрастаць у чалавечым і духоўным жыцці, а таксама на шляху да святасці.

Такім чынам, шэсць канкрэтных пунктаў высілку – слуханне Слова Божага, асабістая і сужэнская малітва, «Сядзем разам», правіла жыцця і штогадовы ўдзел у рэкалекцыях – гэта аснова сужэнскай духоўнасці. Як кажа нам Карта, яны з'яўляюцца неад'емнай рысай нашага Руху, знаходзяцца ў цэнтры яго педагогікі.

Што мы маем на ўвазе, калі гаворым, што пункты высілку з'яўляюцца слупамі сужэнскай духоўнасці?

Уявіце сабе будынак, які абапіраецца на слупы. Яны, безумоўна, неабходныя для падтрымкі ўсёй канструкцыі. Гэты вобраз паказвае нам сувязь паміж пунктамі высілку і ростам сужэнскай духоўнасці, якая вядзе да святасці.

Каб дапамагчы нам лепш зразумець важнасць пунктаў высілку і спосабы іх рэалізацыі, Рух рэкамендуе ўводзіць іх паступова, такім чынам, каб гэта адпавядала і канкрэтным асобам, і сужэнствам. Гэта не атрымаецца без высілку. Кожная асоба альбо пара мае свой уласны рытм. Гэты факт варта ўлічваць на сустрэчах нашых суполак, калі мы дзелімся духоўным жыццём, а менавіта рэалізацыяй пунктаў высілку.

Аснова педагогікі END у тым, што штодзённае жыццё павінна ўключаць усе шэсць пунктаў высілку. Мы не павінны паддавацца сваёй ляноце, ствараючы сітуацыю, калі мы жывем толькі з адным або двума пунктамі высілку. Духоўнае жыццё сужэнства не можа развівацца толькі з дапамогай некаторых з шасці пунктаў высілку. Трэба практыкаваць усе шэсць і жыць імі адначасова, таму што яны складаюць цэлае.

Уявіце сабе будынак, якому трэба шэсць слупоў. Безумоўна, аднойчы ён мог бы паваліцца, калі б абапіраўся толькі на тры-чатыры слупы або калі  адзін-два слупы былі б слабейшымі.

Пункты высілку не з'яўляюцца «абавязкамі», накладзенымі Рухам на сужэнствы. Калі сужэнства далучаецца да Экіпаў, іх інфармуюць, што практыка пунктаў высілку, хоць і патрабавальная, але дае развіццё. Яна дае магчымасць асягнуць пэўныя жыццёвыя ўстаноўкі, якія ператвараюць нас у вучняў Езуса Хрыста, якія сведчаць пра Яго, з’яўляюцца Яго місіянерамі.

Айцец Кафарэль аднойчы напісаў кароткі тэкст, заснаваны на наступным пытанні: «Чаму вы ў Экіпах?» I адказаў: «У Экіпах важна шукаць Хрыста, быць з’яднанымі з Хрыстом, жыць так, як Ён жыў». Гэтыя шэсць пунктаў высілку дазваляюць дасягнуць гэтай мэты.

У розных разважаннях а. Кафарэль указваў на тое, як шмат у чалавека істотных духоўных патрэбаў. Удзел у сакрамэнтах і рэгулярная практыка пунктаў высілку з'яўляюцца часткай рэалізацыі гэтых патрэбаў, што не дазваляе нам памерці ад духоўнага голаду. Яны з'яўляюцца духоўнай ежай, неабходнай для развіцця.

У адгартацыі Amoris Laetitia Папа Францішак таксама ўзгадвае тыя ж істотныя патрэбы. Сужэнства сапраўды можа зрабіць жыццё адзiнствам, утварыць «з дзвюх сцежак адну», дапамагчы ўзрастаць кожны дзень. У гэтым дапамогуць простыя штодзённыя жэсты, праз якія можна перажыць тое, што Папа называе «сужэнскiм каханнем». Такі лад жыцця асвячае каханне, узбагачае яго і асвятляе ласкай Сакрамэнту Сужэнства.

Верыць у тое, што можна жыць пунктамі высілку без дысцыпліны, без духу аскетызму, гэта ўсё роўна, што думаць, што можна пабудаваць трывалы дом на пяску. Слова Божае вучыць нас, што адбываецца з такім домам:

«Кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да неразумнага чалавека, які пабудаваў свой дом на пяску. Пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і падзенне яго было вялікае» (Мц 7, 26-27).

Мы, Марыёла і Элізеу, 44 гады ў суполцы. У сваім дзяленнi мы кажам, што пункты высілку з'яўляюцца часткай пабудовы нашай суполкі, з'яўляюцца нашай хрысціянскай ДНК. Яны ўключаны ў наша штодзённае жыццё. Гэта тое, на што мы прызначаем час, гэта не руцінная дзейнасць. Яны з’яўляюцца сродкам, які дае нам магчымасць творча і заўсёды па-новаму, з радасцю жыць Евангеллем. Нават сёння мы абавязваем саміх сябе зрабіць іх неад'емнай часткай нашага жыцця, паколькі яны з'яўляюцца праўдзівымі слупамі нашага духоўнага і чалавечага ўзрастання, нашай сталасці.

Што датычыцца нас, Бэрнадэты і Сільвестра, ў суполцы 26 гадоў, мы не перастаем дзякаваць Богу за шлях духоўнага ўзрастання і святасці, дадзены нам Рухам. Дзякуючы суполкам, і асабліва дзякуючы дзяленню з яе ўдзельнікамі, мы паступова зразумелі пункты высілку і рэгулярна іх рэалізуем. Сёння можам сказаць, што дзякуючы настойлівасці ў практыкаванні пунктаў высілку, мы становімся больш вернымі Касцёлу і бліжэй да нашых братоў і сясцёр. Яны прычыніліся да нашага асэнсэнсавання абавязку ісці за Хрыстом у нашым Руху, у Касцёле і ў грамадстве.

Гэтымі разважаннямі мы хочам заахвоціць вас не паддавацца роспачы з-за цяжкасцяў, якія звычайна ўзнікаюць пры рэалiзацыi пунктаў высілку. Інтэўсіўна жывіце імі і памятайце, што яны з'яўляюцца сродкамі, якімі можам карыстацца, каб шукаць святасці ў сужэнстве. Няхай Дух Божы дапамагае нам на гэтым шляху, у верным імкненні да Яго любові, Які ў мудрасці сваёй накіроўвае нас да дасканаласці і святасці.

 

Марыёла і Элізэу Калсінг

Бэрнадэта і Сільвестр

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 220 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091