Ліст 79. 1. Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну

Версія Word

Версія PDF

 

Слова адказнай пары Супер-Рэгіёну

Хэлена і Павел Кукаловічы

Адказная пара Супер-Рэгіёну

Польшча-Цэнтральная Еўропа

Дарагія сужэнствы і дарагія святары – духоўныя дарадчыкі!

Ліст на пачатак новага фармацыйнага года мы пішам вам у жнівеньскія дні пасля завяршэння двух важных сустрэч для адказных, якія адбыліся падчас летняга адпачынку: Калегiума нашага Супер-Рэгіёну і сустрэчы адказных з усяго свету, якая праходзіла ў Асізі.

 

Мы вельмі ўдзячныя Пану Богу за абедзве падзеі. Асабліва за першую, так як яе арганізацыя вісела на валаску. Як бы тое ні было, у рэшце рэшт, яна адбылася ў гасцініцы, што не дапамагло увайсці ў духоўную прастору сустрэчы, але яна адбылася, і гэта галоўнае.

 

Пасля абедзвюх падзей, як мы ўжо пісалі, маем сэрцы, поўныя ўдзячнасці за супольнасць, якая, нягледзячы на ​​ўсе недахопы асобных людзей (у тым ліку нашы ўласныя слабасці), старанна ідзе да Бога. Як гэта важна, як жа натхняльна, што можна быць у групе людзей, для якіх важная святасць. Мы не можам не прасіць Вас дбаць аб дары супольнасці ў наступным фармацыйным годзе ў вашых асноўных суполках, не забываючыся пра больш шырокія супольнасці вашага сектара, рэгіёну.

Наколькі кранальнай была пілігрымка ў Чэнстахову. Дух удзячнасці, еднасці і радасці аб’ядноўваў удзельнікаў і перадаваўся суполкам. Мы пастаянна вяртаемся да гэтых двух дзён. Гэты цудоўны час ацанілі таксама сямейныя пары з-за межаў Польшчы, з-за межаў нашага Супер-Рэгіёну. Савіна і Клаўс, адказныя за рэгіён нямецкай мовы, напісалі нам перад адлётам у Франкфурт: «Мы сядзім у самалёце з сэрцам, напоўненым удзячнасцю. Усё, што мы перажылі, было поўнае благаславенняў. Мы паўсюль сустракалі сапраўдных хрысціян. Вы жывяце ў выдатнай краіне». Мы ведаем, што ўсё не так добра, як вынікае з іх слоў, але тым не менш, мы не можам недаацэньваць тое, што маем.

На Міжнародным Калегіуме мы пачулі шмат слоў удзячнасці нашаму Супер-Рэгіёну, прызнаючых наш клопат аб рэалізацыі харызмату Руху на ўсіх узроўнях адказнасці. Гэтыя добрыя словы мабілізуюць нас да пастаяннага высiлку ў імкненні да святасці, да таго, каб аб’яўляць свету нашага Бога любові. Гэты заклік асабліва моцна крануў нас у Асізі. Падчас наведвання прыгожай Базылікі, дзе фрэскі Джотта захопліваюць дух, экскурсавод нагадаў нам словы, скіраваныя Езусам з крыжа да святога Францішка: «Адбудуй мой Касцёл». Мы ўспрынялі гэтыя словы як адрасаваныя нам. Тым больш, што мы памятаем пасланне Яна Паўла ІІ: «Будучыня чалавецтва ідзе праз сям'ю», у тым ліку праз нашы сем'і, нашыя сужэнствы.

У надыходзячым фармацыйным годзе, па прапанове Міжнароднай Адказнай Экiпы, мы будзем прыкладаць намаганне, каб служыць на ўзор Марыі. Кожны з нас, кожнае сужэнства, павінны адказаць сабе на пытанне, што гэта значыць. Мы ўпэўненыя, што Тая, чый Гімн хвалы мы прамаўляем кожны дзень, будзе падтрымліваць нас у нашых намаганнях, і мы з радасцю будзем дзякаваць Богу за ўсё, што Ён робіць у нашым жыцці.

«Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся Дух мой у Богу ‒ маім Збаўцы».

Мы запэўніваем Вас у нашай малітоўнай сувязі з Вамі. У гэты момант мы просім вас уключыць у штодзённыя малітвы гарачы заклік аб выбары згодна з Божай воляй новай пары, адказнай за Супер-Рэгіён Польшча – Цэнтральная Еўропа, якая прыступіць да служэння з наступнага фармацыйнага года, гэта значыць з 2023/2024.

Хэлена і Павел

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 218 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091