Ліст 76. 6. Што такое малітва?

Версія Word

Рэкалекцыi END 2013.

Што такое малітва? Гэта запрашэнне Бога да супрацоўніцтва. Таму што першым ініцыятарам малітвы з'яўляецца не чалавек, а Пан Бог. Бог выходзіў у Рай да Адама і Евы, каб пагаварыць з імі, каб быць з імі. Гэта таксама запрашэнне да Бога, якое мы накіроўваем да Яго, просячы аб Яго ўдзеле у нашым штодзённым жыцці. Малітва − гэта патрэба сэрца, якое любіць і якое любяць. Малітва таксама з'яўляецца прэлюдыяй да пэўнага дзеяння. Часцей за ўсё малітва з’яўляецца для нас закрыццём або падсумаваннем таго, што адбылося на шляхах веры, а яна павінна быць падмуркам, указальнікам, які паказвае, што трэба рабіць у нашым жыцці.

Малітва – гэта заклік да ўсёй чалавечай прыроды. Малітве я павінен прысвяціць усяго сябе. Справа не ў тым, што ў акце малітвы да Бога накіроўваецца толькі мая душа, а маё цела як бы не рэагуе на гэта. Справа не ў тым, што на пачуццёвы манер я буду спрабаваць з Богам падтрымліваць сувязь, але зноў жа, валявая сфера, сфера маёй волі, а затым сфера дзеяння жывуць як бы побач з гэтым. Малітва – гэта заклік да ўсёй прыроды чалавека, таму што чалавек ва ўсёй складанасці сваёй прыроды – стварэнне Божае і таму ўвесь чалавек стаіць перад Богам, адказвае Богу, размаўляе з Богам. І ўсё так званыя настаўнікі малітвы, у тым ліку заснавальнік Руху кс. Каффарэль, падкрэсліваюць неабходнасць поўнай адданасці, з дбаннем аб тым, каб цела прымала правільную позу падчас малітвы, каб думкі былі сканцэнтраваны, каб розум у гэты час думаў пра Бога, пачуцці, скіраваныя на любоў, воля прамаўляла сваё так, а дух знаходзiў сваю самую глыбокую крыніцу.

Чым не з'яўляецца малітва?

Малітва – гэта не месца, дзе можна гандлявацца і заваёўваць Божую ласку. Людзі часам думаюць так: Пане Божа, я буду памалюся, а Ты павінен зрабіць тое ці тое. Ці нават гэты гандаль выглядае яшчэ больш нахабным з боку чалавека: калі акажаш мне гэтую ці іншую дабрыню, то я заплачу Табе малітвай. Малітва – гэта не плата за Божую ласку, Божую дабразычлівасць. Малітва не можа быць нагодай для праявы ўласнага красамоўства. Менавіта Пан Езус з дакорам казаў пра сваіх суайчыннікаў, фарысеяў і кніжнікаў, якія доўга маліліся, нават стаялі на вуглах вуліц, молячыся ўслых, каб людзі захапляліся імі. Малітва дакладна не з'яўляецца балбатнёй. На гэта звяртае ўвагу сам Пан Езус: «Калі моліцеся, не гаварыце шмат...» (Мц 6, 7). Малітва ці сур’ёзнасць малітвы, дзейснасць малітвы не залежаць ад колькасці слоў, сказаных у тым ці іншым дзеянні. Нарэшце, малітва − гэта не толькі і выключна тэхнічная частка кіравання нашай верай. Таму што часам бывае так, што людзі думаюць: «Ну раз я веру, тады я павінен памаліцца». І нават навязваюць сабе пэўны рытм малітвы. Але калі за гэтым не будзе сапраўднага стаўлення і сапраўднага ўнутранага пераканання, гэта, вядома, не спрацуе.

Кс. Адам Цэйнова

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 219 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091