Чым для мяне з'яўляецца пілігр

( 1 Vote )


Чым для мяне з'яўляецца пілігрымка…

Яшчэ маленькай дзяўчынкай вельмі добра памятаю, як мая бабуля заўсёды з захапленнем распавядала пра нейкія дзіўныя ПІЛІГРЫМКІ. Калі яна сама была яшчэ маладой дзяўчынай, то хадзіла ў пілігрымку да Маці Божай Чанстахоўскай.
Показать полностью… Гэтыя расповеды вельмі моцна леглі мне на сэрца, памятаю іх, як цяпер… Можа таму, што пры размове пра пілігрымку яна адразу рабілася іншай, адразу нібыта ўжо не была той жанчынай з вельмі нялёгкім лёсам… Бабуля расказвала так, як быццам не было тых цяжкіх гадоў … Не, здавалася, што нічога гэтага не было!

Твар яе адразу рабіўся маладзейшым, дзе толькі знікалі тыя зморшчынкі… Яна пачынала ўсміхацца, нават было пачуццё, што ёй цяпер толькі 20 гадоў… Канечне, я не памятаю ўсіх тых словаў, што яна казала, але некаторыя моцна засталіся ў маёй памяці…
— Бог даў чалавеку шанец выказаць сваю любоў да Яго праз пілігрымку. Я ўпэўнена, што Маці Божая выпрасіць у Свайго Сына ўсё, што Ёй з падзякай прынясеш. Трымайся Бога. І абавязкова знайдзі магчымасць ісці да ног Маці Божай…
Потым, ужо ў старэйшых класах я пайшла ў першую пілігрымку ў сваім жыцці. І так здарылася, што мы праходзілі каля вёсачкі, дзе жыла мая бабуля… Яна ведала, што ідзе яе ўнучка, сустракала на дарозе, стоячы на каленях, плакала ад шчасця і казала:
— Напэўна, гэта і ёсць мой самы вялікі падарунак ад Бога….
Пасля той пілігрымкі я не магу сцвярджаць, што для мяне сталі адразу зразумелымі бабуліны словы, але сама пілігрымка стала нечым незаменным, нечым, без чаго ўжо не магчыма было ўявіць свайго жыцця. Усе школьныя, студэнцкія, потым ужо і працоўныя гады праходзілі ад адной пілігрымкі да другой, кожны год яе чакала з замілаваннем… Пілігрымка рабілася наркотыкам (у добрым сэнсе гэтага слова), без якога было немагчыма. Кожны год, дзякуючы гэтым крокам, часам і вельмі нялёгкім, Бог адкрываўся для мяне больш і больш. Так атрымалася, што некалькі гадоў нібыта выпалі з майго жыцця, не змагла пайсці да Маці Божай у Тракелі. Не хачу сказаць, што змарнавала гэты час, але не хапала нейкай падзарадкі, не хапала энергіі, не хапала Даверу Міласэрнаму Богу, таго даверу, які выхоўваецца ў пілігрымцы…
Прайшоў час, цяпер з мужам і дачушкай крочым у Сямейную Пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай. Сямейная пілігрымка — гэта штосьці іншае…
Сямейная пілігрымка — гэта калі ты на руках і ў сэрцы нясеш сваю дачушку, нясеш адносіны з мужам, нясеш усю сваю сям'ю. Сямейная пілігрымка — гэта калі стаіш каля ног Маці Божай, каля цябе стаіць муж, побач поўзае альбо бегае дачушка і ты адчуваеш, што гэта і ёсць шчасце, на душы супакой, няма ні праблем, ні мітусні… І не хочацца нікуды спяшацца, хочацца пабыць тут як мага даўжэй…

Пілігрымка для мяне з'яўляецца тым сапраўдным падарункам і скарбам, пра які распавядала мая бабуля. Пілігрымка дае мне вялікую надзею, што і мая дачушка будзе пілігрымам, будзе крочыць з Даверам да Маці Божай. Будзе давяраць сваё жыццё і сэрца Богу…

 

Каментары  

 
0 #3 chocolate 2018-05-05 00:28
I'd like to find out more? I'd want to find out more details.


my web blog; chocolate: razeshoelifts.com
Цытаваць
 
 
0 #2 choc 2018-04-30 06:02
Great goods from you, man. I have understand your stuff previous to and you
are just extremely excellent. I really like what you have acquired here, really like what you're stating
and the way in which you say it. You make it entertaining and you still care for to
keep it sensible. I cant wait to read far more from you.
This is actually a tremendous website.

Feel free to surf to my blog post choc: www.chocolate.org/
Цытаваць
 
 
0 #1 Malissa 2017-05-16 01:21
You can certainly see your skills in the work you write.

The sector hopes for even more passionate writers such as
you who are not afraid to mention how they believe.
At all times go after your heart.
Цытаваць
 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 382 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім сектарам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

life :) (025) 759 13 62
МТС (029) 570 48 45
Vel.: (029) 968 26 06
Чакаем навіны на um5@tut.by