ЗАПІС УЖО АДКРЫТЫ!
Рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame” з радасцю запрашае усе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Показать полностью…
Інфармацыя пра пілігрымку:
• 1. Пілігрымка аднадзённая (1 ліпеня).
• 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
• 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
• 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.• 5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
• 6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
• 7. Запісацца ў пілігрымку можна тут: http://www.end.of.by/helps/piligrim. Запіс да 25 чэрвеня.
«Плюсы» такой пілігрымкі:
• Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
• Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
• Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
• Лепшая арганізаванасць.
• Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
• Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
• Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
• Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».
Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці у групе УКантакце “Суполкі Маці Божай” і на сайце end.of.by
Тэлефоны для даведак:
(8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84
Аліна і Максім Угорыч
Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу