ПІЛІГРЫМКА 2015

( 10 Votes )

Хвала Хрысту,


Да пілігрымкі ў Будслаў засталося зусім мала часу. І сёння мы распачынаем актыўныю падрыхтоўку да сямейнай пілігрымкі руху Equipes Notre-Dame у Будслаў.

Звярніце ўвагу! Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужанствы руха Equipes Notre-Dame, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем'і.

Вельмі просім адказныя пары запрасіць усе сем'і сваёй суполкі прыняць удзел у гэтай пілігрымцы і данесці наступную ВАЖНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ:

1) Пілігрымка АДНАДЗЕННАЯ (1 ліпеня)

2) Пілігрымка будзе выходзіць з в. ПУЗЫРЫ ( Прыкладна 15 км ад Будслава)

3) Для ДЗЯЦЕЙ будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку

4) МАЦІ З МАЛЕНЬКІМІ ДЗЕТКАМІ могут прыняць удзел у пілігрымцы ў якасці кухароў ці аніматараў на прыпынку


5) Будзе арганізавана дасканалае ТРАНСПАРТНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ
(Заўсёды можна будзе пад'ехаць да прыпынку)

6) Будзе арганізавана дасканалае МЕДЫЦЫНСКАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ
(Заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай)

7) Запісацца на пілігрымку неабходна вось тут:
http://end.of.by/helps/piligrim
(Калі ласка, не пакідайце гэту справу на апошні момант!!!)

Таксама просім падчас заключнай сустрэчы суполак у мае нагадаць усім сем'ям і пра ўсе плюсы такой пілігрымкі:

+ Ушанаванне Маці Божай, якая з'яўляецца галоўнай заступніцай нашага руха

+ Магчымасць прыняць удзел у аднадзеннай пілігрымцы ўсёй сям'ёй

+ Адсутнасць "выпадковых турыстаў"

+ Лепшая арганізаванасць

+ Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый

+ Усталяванне больш цесных адносін паміж сем'ямі усяго руха

+ Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям'і

+ Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн нашай суполкі "Магніфікат"

Калі ласка, абмяркуйце гэта пытанне ў сваёй сям'і і запісвайцеся на ПІЛІГРЫМКУ 2016!


Дзякуем! Хвала Пану!

 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 179 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439