КОНКУРС АДВЭНТОВЫХ ДЭКАРАЦЫЙ

( 6 Votes )

УВАГА! УВАГА! УВАГА!

Мы распачынаем конкурс сярод сямей руху Equipes Notre-Dame на самую арыгінальную АДВЭНТОВУЮ дэкарацыю!

Cям'я-пераможца атрымае у падарунак ВЯЛІКУЮ ўпакоўку шакаладных яек Kinder Surprise!



УМОВЫ:

1. Прыняць удзел у конкурсе могуць сем'і суполак Equipes Notre-Dame, а таксама сем'і, якія цікавяцца дзейнасцю руху.

2. Кожная сям'я можа прадставіць на конкурсе не больш за 3 дэкарацыі.

3. Дэкарацыі павіны быць менавіта АДВЭНТОВЫМІ ці прысведчанымі СВЯТУ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ. Гэта могуць быць прыгожыя рараткі, адвэнтовыя вяночкі, батлейкі і нават арыгінальныя упрыгожванні для елкі ці святочныя паштоўкі...

4. Фотаздымкі дэкарацый павінны быць якаснымі і арыгінальнымі (зробленымі самастойна).

5. Даслаць фотаздымкі неабходна да 25 снежня 2014 года

А) на пошту: um5@tut.by

Б) у асабістым паведамленні Аліне Угорыч (https://vk.com/id9762775)

В) загрузіць фота ў сваім асабістым кабінеце на сайце руху http://end.of.by


25 снежня на нашым сайце http://end.of.by будуць прадстаўлены ўсе дэкарацыі і распачнецца ананімнае галасаванне.

Імя сям'і-пераможцы будзе аб'яўлена на Аплатковым спатканні ў Новай Мышы, якое адбудзецца 3 студзеня 2015 года.
Галоўны прыз конкурсу пераможца атрымае асабіста ад Св. Мікалая!


ПАДЗЯЛІЦІСЯ З ІНШЫМІ СЕМ'ЯМІ ФОТАЗДЫМКАМІ ТАГО, ШТО СТВАРАЕ СВЯТОЧНЫ НАСТРОЙ ВАМ!

ХВАЛА ПАНУ!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 68 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091