Жывы Ружанец

( 1 Vote )

7 снежня ў розных парафіях нашай прыгожай краіны, удзелінікі руху Суполкі Маці Божай і нашы сябры ў веры прымалі ўрачыстае благаслаўленне для ўдзелу ў супольнасці “Жывога Ружанца”.

І хоць мы былі ў розных месцах, але нас аб’ядновывала вера і моцнае жаданне маліцца, маліцца за нашых дзяцей. Малітва маці за сваё дзіця мае вялікую моц!

Цырымонія адбывалася прыгожа: кожны кандыдат трымаў ружанец на якім потым будзе маліцца, а святар акрапляў яго святой вадой, пасля чаго паўтаралі за святаром малітву прысвячэння сябе Маці Божай. Цяпер гэта не кандыдат, а удзельнік супольнасці “Жывога Ружанца”, які ўжо карыстаецца поўнымі адпустамі Святога Ружанца на звычайных умовах, восем разоў у год, а менавіта:


*
У дзень уступлення ў супольнасць Жывога Ружанца (7 снежня),
*Свята Божага Нараджэння (25 снежня),
*Свята Ахвяравання Пана (2 лютага),
*Урачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (25 сакавіка),
*Урачыстасць Уваскрасення Пана (у адпаведнасці з літургічным календаром),
*Урачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай (15 жніўня),
*Свята Каралевы Святога Ружанца (7 кастрычніка),
*Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі (8 снежня).


Мы дзякуем Міласэрнаму Богу і Найсвяцейшай Маці за такую цудоўную магчымасць быць маці і маліцца за дзяцей. Будзем маліцца за маладых жанчын і прасіць у Пана Богу для іх дар мацярынства. Дзякуем нашым шаноўным святарам за благаслаўленне і разуменне, дзякуем кожнаму ўдзельніку і заахвочваем да такой малітвы бацькоў за дзяцей! 

“Маліцеся няспынна і жывіце ў любові, а Бог супакою і ласкі, няхай будзе з вамі!” Хвала Пану!




 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 78 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091