Пікнік END

( 0 Votes )

10 ліпеня ў Нясвіжы адбыўся пікнік для сямей і святароў нашага руху. У 16 гадзін была адпраўлена Святая Імша ў інтэнцыі сямей руху, а затым усе рушылі на прыроду, дзе і адбыўся наш пікнік.

Шчыра дзякуем добраму Богу за нашыя сем’і, за нашых духоўных дарадчыкаў, за гэты цудоўны Святы, нядзельны , сонечны дзень, які Ён нам падараваў, за дзень які мы правялі разам з Ім. Мы славілі Пана ў сакраманце Эўхарыстыі, потым маліліся на прыродзе, дзякавалі Богу за вялікі дар жыцця, за тое, што ўчыніў нас годнымі быць Яго дзецьмі, жыць паводле Ягонага слова.

Колькі было цікавых забаў на свежым паветры: валейбол, футбол, розныя конкурсы і розыгрышы, кожны мог знайсці сабе забаву па густу, як дарослыя, так і дзеці. Дарэчы пра дзяцей, колькі задаволеных усмешак, радасных вокрыкаў і візгу было, аж лес гудзеў. А які цікавы быў конкурс на лепшы малюнак, дзе ніхто не застаўся без прыза.

Асаблівыя словы падзякі нашым святарам: айцу Эрвіну, айцу Андрэю, айцу Дзянісу, айцу Ўладзіміру якія не гледзячы на шматлікія справы, таксама былі з намі і прымалі актыўны удзел у нашым мерапрыемстве.

Смачныя каўбаскі, шашалык і іншыя стравы на свежым паветры здаваліся яшчэ больш смачнымі.

Мы яшчэ больш зблізіліся між сабою і калі прыйшоў час раз’язджацца было крыху сумна, і адначасова вельмі радасна.

Хвала Пану за радасць жыцця з Ім!



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 241 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091