Пілігрымка да Маці

( 0 Votes )

Любыя ў Хрысце ўдзельнікі руху END, напэўна многія з Вас адправяцца ў пілігрымку да нашай найсвяцейшай Маці ў Будслаў. Нажаль нам не ўдалося зрабіць гэту пілігрымку агульнай, можа на той год... Але ўсіх, хто ў гэтыя дні паехаў пакланіцца нашай Маці запрашаем даслаць фотаздымкі і магчыма кароткі каментар пра Вашу пілігрымку. Матэрыялы чакаем па адрасу  admin@end.of.by альбо mnk2009@mail.ru. Будзем разам з нашай Маці!

Удзячныя добраму Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі за пілігрымку, якая адбылася 1-2 ліпеня 2011 г. у Будслаў.

Уразіла і радавала сэрца вялікая колькасць людзей, якія прыбылі з розных куткоў Беларусі, з розных краін свету. Ва усіх нас была адна мэта: падзякаваць Маці Божай Будслаўскай за Яе бязмежную апеку, за дзяцей, бацькоў, за сям’ю, за ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTREDAME”, за ўсіх святароў, духоўных дарадцаў экіп, законных сясцёр.

Экіпы руху END знаходзяцца пад апекай Марыі, якая з’яўляецца для нас прыкладам і заступніцай. Яна паказвае нам прыклад выслухвання Слова Божага. Мы бачым Яе ў Звеставанні прымаючай пасланніка Бога. Яна поўнасцю аддаеца волі Пана. Марыя – наш прыклад.

Падчас пілігрымкі ў нас хапіла часу, каб папрасіць у Маці Божай Будслаўскай прабачэнне і памаліцца ў асабістых інтэнцыях, пабыць у споведзі, паўдзельнічаць у Святых Імшах, працэсіях, атрымаць благаслаўленне ад усіх біскупаў Беларусі.

Прыемна было бачыць святароў з экіпаў руху, якія ўдзельнічалі ў набажэнствах. З вялікай радасцю мы сустракаліся з сем’ямі нашага руху: сем’ямі Лагойска, Нясвіжа, Гарадзеі, Негарэлага, Геранёнаў.

Пілігрымка для ўсіх нас – вялікая падтрымка ў жыцці. Дзеці плануюць ужо пілігрымку ў Будслаў на наступны год. Маем надзею, што так і будзе. Няхай і далей Маці Божая падтрымлівае ўсіх нас!

Андрэй и Людміла Шкраба

Вярнуліся з пілігрымкі з ўзнёслым настроем і поўныя веры ў нястомнаю дапамогу Маці Бужай Будслаўскай. Хочацца прамовіць словамі святога Бернарда Клервосекі: " Калі Марыя будзе прабываць з табою - ты абавязкова дасягнеш мэты".

Анна і Дзмітрый Варвашэвіч

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 234 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091