25 чэрвеня адбыўся Дзень Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла. У 9 гадзін раніцы сем’і руху “EQUIPES NOTRE – DAME” сабраліся ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. Пасля прывітання ўсіх удзельнікаў руху адказнай парай Андрэем і Людмілай, распачалася канферэнцыя айца Эрвіна, у якой былі закрануты самыя важныя пытанні сямейнага жыцця. Затым адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь. Удзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” мелі цудоўную магчымасць паўдзельнічаць у Святой Імшы, якую цэлебраваў Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля Імшы адбылася ўрачыстая працэсія па Нясвіжу, у якой прынялі актыўны ўдзел нашы сем’і.
Цікавым быў аповед ксяндза-дэкана Пятра, пробашча парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, пра гісторыю касцёла, крыпту Радзівілаў, пасля чаго адбылася экскурсія ў радавую ўсыпальніцу князёў. Пасля смачнага абеду для усіх жадаючых адбыўся канцэрт опернай музыкі.
Буг заплаць за сустрэчу, за ксяндзоў, якія самаахвярна працуюць з сем’ямі. Дзякуй Богу за гэтую сустрэчу, якая яшчэ мацней нас усіх з’яднала. Яна будзе моцнай падтрымкай для ўсіх удзельнікаў руху сямейнай духоўнасці “EQUIPES NOTRE – DAME”.