5 чэрвеня адбылася сустрэча экіпы Сектара ў Негарэлым. Такія сустрэчы традыцыйна праводзяцца ў канцы фармацыйнага года. На сустрэчы прысутнічалі 4 ксяндзы і 5 сямей. Сумесна с духоўнымі дарадчыкамі былі абмеркаваны пытанні правядзення рэкалекцый, выпуска Ліста. Паднімаліся пытанні пілатавання, распаўсюджвання руху на Беларусі, перакладу тэм для працы ў наступным фармацыйным годзе. Асаблівая ўвага ўдзялялася святкаванню Дня Сектара, які супаў у гэтым годзе з вялікай урачыстасцю ў Нясвіжы – 410-годдзем касцёла.
План правядзення сустрэчы ўдзельнікаў
руху “EQUIPES NOTRE – DAME”
25.06.2011 года
Месца сустрэчы: г. Нясвіж
8.30 - 9.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў руху
9.00 – 9.15 – прывітанне гасцей адказнай парай
9.15 - 9.30 – канферэнцыя духоўнага дарадцы экіпы Сектара ксяндза Эрвіна
9.30 – 10.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
10.00 – наведванне крыпты, усыпальніцы Радзівілаў
10.15 – рэферат па гісторыі Нясвіжскага касцёла
11.00 – удзел у Святой Імшы, працэсіі (маем магчымасць адтрымаць одпуст)
14.30 – абед
16.00 – канцэрт опернай музыкі (для жадаючых)
Шчыра запрашаем!
Заплаці Божа за сустрэчу сем'яў і ксяндзоў, якія самаахвярна працуюць з намі.






