28 мая 2011 года адбылася ІХ пілігрымка сем'яў у польскім горадзе Торунь. Праграма дня была вельмі насычанай і плённай. Адказная пара Польскага рэгіёна Майя і Лешек горача павіталі ўсіх удзельнікаў пілігрымкі. А ўсяго прыняло удзел больш 140 сем'яў з Польшчы, Францыі і Беларусі. Рух "EQUIPES NOTRE - DAME" на Беларусі, прастаўлялі 5 сем'яў і ксёндз Андрэй Сіповіч.
Падчас Святой Імшы, якая праходзіла ў санктуарыі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, мы мелі магчымасць праслаўляць Бога, дзякаваць Маці Божай за падтрымку і нястомную дапамогу для ўсіх пілігрымаў, удзельнікаў руху "EQUIPES NOTRE - DAME", родных і блізкіх.
Змястоўнай была канферэнцыя французскай сям'і Корн "Пакліканыя для служэння…", якая засноўвалася на фактах з асабістага досведу.
Падчас пілігрымкі мы мелі магчымасць наведаць велічныя храмы, гістарычныя месцы горада Торуня, Беластока, убачыць "як спяваюць фантаны", пакатацца па Вісле на катэры, паесці знакамітых Торуньскіх пернікаў і фруктовага марожанага, а таксама адчуць гасціннасць і багатую духоўную падтрымку польскіх пар.
І сталыя, і дзеці вярталіся з пілігрымкі з добрым настроем, цёплымі ўспамінамі, таксама з поўнай верай у нястомную дапамогу Маці Божай. Хай гэта вера стане надзейнай дапамогай для кожнай беларускай сям'і. А яе ўмацаванню будзе спрыяць нялёгкая, самаадданая праца святароў.






