Жывы Ружанец

( 0 Votes )

Пахвалёны Езус Хрыстус! Паважаныя ўдзельнікі Жывога Ружанца, згодна з правіламі супольнасці ў нас павінен быць Святы апякун, якога мы будзем запрашаць на малітву і прасіць дапамогі. Гэта – святая Моніка.

Моніка, маці святога Аўгустына Гіпонскага, нарадзілася ў 331 г. у Тагасце (Алжыр). Яна ў маладым узросце выйшла замуж і навярнула свайго мужа-язычніка ў хрысціянства. У іх было трое дзяцей, якіх Моніка выхоўвала ў хрысціянскай веры. Яна вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як ён падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста і не рэагаваў на просьбы маці прыняць хрост.

Аднак Моніка не пакідала надзеі і, паўсюль следуючы за сынам, увесь час малілася за яго, пакуль у 387 г. Аўгустын не быў навернуты святым Амброзіем у сапраўдную веру і ахрышчаны. Моніка памерла ў Остыі (Італія) у кастрычніку 387 г. Яе ўспамін Касцёл адзначае за дзень да ўспаміну святога Аўгустына. Святая Моніка з’яўляецца апякункаю жанчын і хрысціянскіх маці, якія праз яе заступніцтва просяць збаўлення душаў сваіх дзяцей. Успамін: 27 жніўня
Удзельнікі малітоўнай супольнасці Жывога Ружанца могуць атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах, восем разоў у год, а менавіта:
*У дзень уступлення ў супольнасць Жывога  Ружанца,
*Свята Божага Нараджэння (25 снежня),
*Свята Ахвяравання Пана (2 лютага),
*Урачыстасць Звяставання Найсвяцейшай Панны Марыі (25 сакавіка),
*Урачыстасць Уваскрасенне Пана (у адпаведнасці з літургічным календаром),
*Урачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай  (15 жніўня),
*Свята Каралевы Святога Ружанца  (7 кастрычніка),
*Урачыстасць Беззаннага Зачацця Панны Марыі (8 снежня).

Наша супольнасць Жывога Ружанца будзе зарэгістрыравана кс. Андрэям,  якому мы вельмі ўдзячны за падтрымку і дапамогу. Будзем памятаць а Вас у нашых малітвах!!!Хвала Пану!

Калі ласка, азнаёмцеся  са сваёй дзесяткай ружанца па якой будзеце маліцца з 7 снежня па 4 студзеня (кожнаму выслана)! Яшчэ высылаю кожнаму інтэнцыі, звярніце ўвагу -  зменены варыянт!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 77 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091