Рэкалекцыі ў цэнтры CARITAS

( 0 Votes )

13 сакавіка ў цэнтры CARITAS п. Ляскоўка, святары ордэну Місіянераў Святой Cям’і (MSF) правялі аднадзённыя рэкалекцыі – “дыялог сужонкаў” . Рэкалекцыі павінны былі пачынацца ў пятніцу, але нажаль перанос працоўнага дня на 12 сакавіка не дазволіў збыцца планам.

Але не гледзячы на ўсе перашкоды, раніцаю у нядзелю ў цэнтры CARITAS сабралася 17 пар, былі таксама госці з Польшчы кс. Адам MSF і пані Анна.

Рэкалекцыі насілі вельмі дружалюбны характар, прысутнічалі рознаўзроставыя пары, але кожная пара магла пачуць нешта новае, што датычылася менавіта іх. Былі праведзены вельмі плённыя канферэнцыі, госці з Польшчы падзяліліся цудоўнымі сведчаннямі са свайго жыцця; быў выдзелены час для асабістай размовы сужонкаў; перапынкі на каву таксама рабілі сваю камунікабельнаю справу.

Вянцом рэкалекцыі стала Святая Імша, якая была ахвяравана за ўсе сем’і. Малітва верных была спантанічнай і кожны мог выказаць сваю просьбу Пану Богу. Таксама ўсе малілісь за церпячых вялікае гора японцаў. На прыканцы Святой Імшы кожная пара атрымала асабістае благаслаўленне.

Пад час рэкалекцыі быў шырока разрэкламаваны рух EQUIPES NOTREDAME”, які выклікаў зацікаўленнасць сярод удзельнікаў. Была назначана дата 2 красавіка, калі ўсе зацікаўленныя рухам збяруцца, каб больш дэтальна пазнаць пра рух і, магчыма, закласці новую суполку.

Рэкалекцыі ўсім вельмі спадабаліся, пацверджаннем чаму, на развітальнай сустрэчы, была вялікая колькасць цёплых слоў удзячнасці і падзякі.

Святары MSF і ўдзельнікі рэкалекцыі вельмі ўдзячныя ўсім супрацоўнікам CARITAS, асабліва кс. Аляксандру, пані Чаславе за арганізацыйную дапамогу, а таксама госцям з Польшчы. Хай Вас Пан Бог благаславіць!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 270 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091