Сустрэча духоўных настаўнікаў і экіпы сектара

( 0 Votes )

"Ідзі за Мною"- гэтым заклікам Ісус Хрыстос звяртаецца да кожнага з нас, да кожнай сям'і, запрашаючы адкрыць нашы сэрцы для Яго любові, сведчыць пра Яго. "Бо дзе двое ці трое сабраны ў імі Маё, там Я сярод іх"( Мц 18, 20 ). Заснавальнік руху айцец Кафарэль пісаў: "Рух "Equipes Notre - Dame"- рух актыўных людзей.

У жыцці сем'яў руху можна вылучыць тры вельмі важных аспекту:

- з Езусам Хрыстом удзельнікі руху імкнуцца да Бога, каб прыняць Яго любоў;

- у Хрысце муж і жонка ўмацоўваюць сваё каханне, а таксама каханне да сваіх бліжніх;

- умацаваныя Святым Духам, удзельнікі руху "Equipes Notre - Dame" закліканы абвяшчаць Яго любоў.

Аб усім гэтым ішоў дыялог на сустрэчы святароў і экіпы сектара 7 сакавіка 2011 года ў парафіі Святой Троіцы ў горадзе Клецку. Традыцыйна сустрэча пачалася з малітвы ў касцёле, якая паслужыла добрым натхненнем на плённую працу. Затым усе ўдзельнікі сустрэчы памкнуліся за кружкай гарбаты.

На сустрэчы былі закрануты пытанні абароны жыцця дзяцей, правядзення рэкалекцый, дзён скупення, дзён сектара, пілатавання новых суполак, выпуску ліста руху.

Заплаці Божа святарам за самаахвярную працу з сем'ямі. На дадзенай сустрэчы выяўлялася іх адмысловая зацікаўленасць рухам.

Вялікая удзячнасць таксама ксяндзу Эрвіну за арганізацыю сустрэчы.



 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 273 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091