Мэта руху cямейнай духоўнасці "Equipes Notre - Dame" - дапамога сужэнствам у адкрыцці багаццяў Сакраманту шлюбу, умацаванне любові да Бога і да сваіх бліжніх. Праз свой асабісты прыклад удзельнікі гэтага руху жадаюць быць сведкамі хрысціянскага шлюбу. У наш час гэты міжнародны рух існуе ў 78 краінах свету. У нас у Беларусі рух дзейнічае сёмы год. Рух існуе ў Мінскай, Брэсцкай і Гродненскай абласцях.






