Сустрэча адказных пар і духоўных дарадчыкаў

( 0 Votes )

22 сакавіка ў Мінску, у касцеле на кальварыйскіх могілках прайшла сустрэча адказных пар і духоўных дарадчыкаў нашага руху. Сустрэча распачалася Святой Імшой, а пасля ўзмоцненыя Хлебам Эўхарыстычным, удзельнікі спаткання перайшлі да вырашэння спраў руху.

На спатканні разгледжваліся наступныя пытанні:

1. Рэкалекцыі. Пастанавілі. Усе пары да канца сакавіка  вырашаць калі будуць браць удзел у рэкалекцыях (1-3 жніўня, альбо 14-16 лістапада) і запішуцца на адпаведны час у пары адказнай за рэкалекцыі Алены і Франца Доўнараў.

2. Святкаванне 10-ці годзя руху. Пастанавілі.

а) Святкаванне адбудзецца 9 жніўня ў Негарэлым.

б) Звярнуцца да сямей за дапамогай у правядзенні нашых урачыстасцей. (Размяшчэнне гасцей, матэрыяльная дапамога).

в) Кожнаму рэгіёну  (Ганцавічы, Нясвіж, Лагойск, Геранёны, Негарэлае, Баранавічы, Мінск) зрабіць плакаты з гісторыяй руху за 10 гадоў, таксама сабраць увесь магчымы матэрыял для прэзентацыі руху (фота, запісаць інтэрвью і інш.).

г) Правесці творчы конкурс для дзяцей руху з нагоды святкавання юбілею.

На прыканцы ўзгадаем словы айца Каффарэля: "Рух END - рух актыўных людзей!" 10-ці годзе руху - гэта свята кожнага з нас! Давайце правядзем яго адмыслова. На хвалу нашага Пана! 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 55 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091