10 гадавіна шлюбу ў Анны і Дзмітрыя Варвашэвіч

( 0 Votes )

 

6 лютага ў парафіі Перамянення Пана ў п. Энэргетык з нагоды дзесяцігодзя шлюбу Анны і Дзмітрыя Варвашэвіч  адбылося сапраўднае свята.

Дзесяць гадоў... Хтосці скажа: - Усяго дзесяць і ўжо святкуюць? Так святкуюць! Бо гэта вельмі цудоўныя 10 гадоў. І святкаванне перш за ўсё гэта найвялікшая падзяка Богу,  Богу Які заўсёды прысутнічае ў іх жыцці.   Азірнуўшыся назад, можна сказаць гэтыя дзесяць гадоў, яны былі прыкладам для ўсіх сямей: маюць трох цудоўных дзетак, пабудавалі хату, заўсёды прысутнічаюць на Святой Імшы, сталі актыўнымі ўдзельнікамі нашага руху. Ідуць з Богам праз усё жыццё.

Гэта было сапраўдные свята для парафіі Перамянення Пана і для нашага руху. Падвальная каплічка была вельмі ўпрыгожана, кс. Дзяніс адправіў святочную Імшу, ў часе якой Анна і Дзмітрый аднавілі  шлюбную прысягу. Потым былі шчырыя віншаванні, спеў для *маладых*, неабышлося і без слёз радасці. Затым усе былі запрошаны на святочны абед.

Хвала Пану!


 

 


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 77 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439