Чарговая сустрэча суполкі ў Нясвіжы

( 0 Votes )

18 снежня адбылася чарговая сустрэча суполкі ў Нясвіжы, у якую ўваходзяць сем’і Ірыны і Дзмітрыя Крук, Кацярыны і Пятра Рудніцкіх, Дануты і Канстанціна Раманчук, пілаціруючай парай з’яўляюцца Алена і Ігар Камлач, духоўным дарадцам- кс. Андрэй Сіповіч. Адметнасць сустрэчы, а менавіта гэтым хочацца падзяліцца, у тым, што яна была пранкнёна атмасфераю надыходзячага велічнага і прыгожага свята – свята Божага Нараджэння. Найперш аб гэтым паклапаціліся гаспадары дома, Ірына і Дзмітрый, якія, дарэчы, заўсёды гасцінна  сустракаюць. Убранства пакоя і стала, над якім клапацілася і іх малодшая дачушка Юлечка, было такім прыгожым, што мы, дарослыя, з цікавасцю і адкрытым захапленнем разглядалі святочныя матывы. Тут знайшлі мейсца і Адвэнтавы вяночак, і Батлейка, і, канешне, падарункі. Уявіце сабе, як рэагіравалі дзеці! Напрыканцы сустрэчы мы дзяліліся аблаткам, просячы прабачэння адзін у аднаго і выказваючы найлепшыя віншаванні на перыяд свята і на будучы год. Кс. Андрэй удзяліў сем’ям благаслаўленне. Дзеткі ж выбралі падарункі, якія на іх “паглядалі”. Дзякуем Пану Богу за сустрэчу, за духоўных дарадцаў, якія нясуць нам Слова Божае і вучаць паводле яго будаваць жыццё, за адкрытасць сэрцаў і за станоўчыя эмоцыі, якія па розным прычынам губляюцца ў нашай штодзённасці.

Карыстаючыся момантам, віншуем усіх людзей, асабліва тых, хто належыць да руху са святочным перыядам Нараджэння Пана! Няхай Маленькі Езус прыходзіць у Вашае штодзённае жыццё і прыносіць Веру, Надзею, Любоў, Радасць!

З малітвай і любоўю Данута і Канстанцін Раманчук


 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 65 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091