Падмуркам, на якім будуецца моцая сям'я, з'яўляецца Бог. Бог, які ёсць у сэрцах кожнага сужонка. Сумесная малітва, чытанне Бібліі, сумесная падзяка Богу ў сям'і з'яўляецца выразам веры, кахання паміж сужонкамі, любові да блізкіх.
26 снежня 2010 года, у Дзень Святой Сям'і, у горадзе Баранавічы, у святой Імшы бралі ўдзел сем'і, якія ўсхвалялі Бога чытаннем Божага слова. Бог у Святым Пісанні кажа нам пра тое, якая павінна быць сям'я, пра каханне і гармонію ў ёй. На Імшы было прынашэнне дароў, малітва верных, у якой сем'і прасілі ў Айца Нябеснага благаслаўлення для сябе і для іншых сем'яў.
Прымаць Божае Цела муж і жонка ішлі разам, узяўшыся за рукі. Гэта было сведчаннем кахання адзін да аднаго і любові да Бога. Дзякуючы ўдзелу сем'яў Імша набыла даверанасць і дабрыню.