І дарослыя, і дзеці чакаюць Свята Нараджэння Збаўцы. Вельмі прыемна, што ўсе ўдзельнікі руху “EQUIPES NOTRE – DAME” кожны год традыцыйна збіраюцца разам, каб перажываць вялікую радасць – Божае Нараджэнне.
18 снежня 2010 г. у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбылася Вігілійная сустрэча ўдзельнікаў руху “EQUIPES NOTRE – DAME”. У сустрэчы ўдзельнічалі сем’і з розных куткоў Беларусі: Ганцавіч, Баранавіч, Энергетыка, Мінска, Лагойска, Нясвіжа, Клецка, Гарадзеі, а таксама святары і сёстры законныя, адказныя за духоўнае кіраўніцтва руху. Вельмі прыемна, што да ўдзельнікаў руху далучылася многа сем’яў з Узды.
Сустрэча распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Затым адбылася Святая Імша.
Потым усе прысутныя былі запрошаны ў раённы дом культуры, дзе дзяліліся аплаткам, частаваліся, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі і слухалі вершы.
Дзелячыся аплаткам, спяваючы калядкі, мы нанова супольна з нашымі духоўнымі дарадцамі перажывалі Нараджэнне Езуса.
Дзякуем Пану Богу за гэтую сустрэчу, за наш рух, за айца Кафарэля, заснавальніка руха “EQUIPES NOTRE – DAME”. Ад імені ўсіх прысутных з вялікай радасцю хочацца скіраваць словы ўдзячнасці ўсім прысутным, ўсім духоўным дарадцам, сёстрам законным. Сустрэча прынесла вялікі духоўны плён , які будзе моцнай падтрымкай для ўсіх сямей.
У гэты час Бог становіцца асабліва блізкім да нас, а мы становімся бліжэй адзін да аднаго. Хочацца, каб Нованароджаны Езус разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй заўсёды крочылі з намі па жыцці.
Няхай дзіцятка Езус адорыць сваім цяплом і любоўю кожнае сэрца.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |