25 снежня на свята Божага Нараджэння, наша суполка пабыла калядоўшчыкамі. А ўсё пачалося з таго, што наш духоўны дарадчык айцец Дзяніс прапанаваў нам паспрабаваць адрадзіць даўнія традыцыі беларусаў – пайсці калядою. Мы з ахвотаю адгукнуліся на прапанову. Быў распрацаваны сцэнарый, падрыхтавалі адзенне, знайшлі гарманіста і пайшлі…
Як цудоўна ўсё адбылося! Мы спявалі, жартавалі, складалі самыя найлепшыя пажаданні. На вуліцы лавілі здзіўленыя погляды. А як нам былі рады ў кожнай хаце… Вой, і не перадаць… Адны толькі словы старэнькай самотнай бабулі: - "Дзякуй вам дзеткі, так парадавалі, 80 гадоў пражыла, а такога ніколі не бачыла!" неслі нам такую асалоду, што ў гэта цудоўны дзень Божага Нараджэння мы данеслі гэту цудоўную навіну нараджэння Хрыста да многіх людзей. Набліжалася ноч, усе былі прыемна стомленыя, але так хацелася зайсці яшчэ да каго-небудзь, павіншаваць яшчэ каго, хто можа на гэта цудоўнае свята проста сядзіць дома. Адзін...
І мы хадзілі і хадзілі… Шчыра дзякуем Богу за гэты цудоўны час.
Хвала Пану!
Суполка END з Негарэлага.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() | ||||