Урачыстасць Святой Сям’і ў Нясвіжы

( 0 Votes )

30 снежня 2012 года ў Нясвіжскай парафіі Божага Цела ва ўрачыстасць Святой Сям’і адбылася Імша за ўдзельнікаў руха “Equipes Notre-Dame”, за сем’і парафіі. Сужэнствы руха прымалі актыўны ўдзел у Імшы, тым самым усхвалялі Бога, дзякавалі Яму. Пад час змястоўнага казання пробашча ксяндза Пятра яшчэ раз кожны з прысутных змог адчуць, што Бог любіць нас, паверыць, што кожны мае вартасць у Валадара. Сем’і задумаліся, што, стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам Божай любові. Пробашч парафіі ксёндз Пётр Шарко яшчэ раз нагадаў пра сужэнскі рух “EQUIPES NOTREDAME” і запрашаў сужэнствы ў рух.

Дзякуй Богу за гэту ўрачыстасць, якая яшчэ мацней нас усіх з’яднала. Яна будзе моцнай падтрымкай для ўсіх удзельнікаў руху “EQUIPES NOTREDAME”, а таксама для сем’яў Нясвіжскай парафіі.

Хочацца пажадаць, каб кожная сям’я жыла такой жа любоўю і радасцю, як сям’я Езуса, Марыі і Юзафа.

Андрэй і Людміла Шкраба

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 76 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091