16 снежня 2012 года адбылася чарговая сустрэча нашай экіпы. Негледзячы на сцюжу і завею, наша Суполка сабралася, каб падзякаваць Добраму Богу за жыццё, за рух, за ўсіх духоўных дарадцаў экіп, за тыя незлічоныя Ласкі, якімі адорвае нас Збавіцель. Дзякавалі і за мацярынскую Апеку Маці Божай. Мелі магчымасць пад час сустрэчы падзяліцца ўражаннямі ад Вігілійнай сустрэчы ўдзельнікаў руху ў Ганцавічах. На жаль, не ўсе сем’і змаглі прыняць у ёй удзел, таму сустрэча экіпы пачалася ўрачыста – дзяленнем Аплаткам.
На сустрэчы разважалі таксама над Словам Божым, маліліся ў інтэнцыях, выказвалі свае думкі па тэме сустрэчы “Cямейныя каштоўнасці”.
Затым на сустрэчу завітаў Святы Мікалай і перадаў яе ўдзельнікам невялічкія падарункі.
Дзякуй Богу, што ёсць такі рух, што ёсць такія сустрэчы.