У лістападзе адбыліся інтэграцыйныя сустрэчы сем’яў Руху Equipes Notre-Dame

Суполка – гэта трывалы арганізм. Мае свае межы і пэўную закрытасць, каб унутры яе стваралася атмасфера даверу. Гэта вельмі важна для дзялення – каб адкрыць сваё сэрца і свабодна дзяліцца сабой з братамі і сёстрамі ў Хрысце.

Але не менш важна, каб суполка не заставалася ў ізаляцыі. Інтэграцыйныя сустрэчы – гэта добрая нагода, каб пазнаёміцца з удзельнікамі іншых суполак, пасябраваць і проста добра правесці час у супольнасці хрысціянскіх сямей.

У Паўночным сектары 7 лістапада адбыўся Пікнік!


Самі удзельнікі распавядаюць аб гэтым:

 

“Пікнік Паўночнага сектара — гэта было нешта асаблівае!

Сем’і сабраліся разам, каб правесці час у цеплыні, радасці і супольнасці. Мы не проста адпачывалі — мы знаёміліся, смяяліся, бегалі, думалі і маліліся.

Пачалося ўсё з абеду, дзе кожная сям’я магла пазнаёміцца і праявіць фантазію — адгадваючы фразеалагізмы па малюнках.

Потым актыўны час на вуліцы — спартакіяда! Каманды беглі да перамогі, падтрымлівалі адзін аднаго, а пары спрабавалі зразумець гукі жывёл без слоў. Гэта было весела і вельмі камандна!

Пакуль падлічвалі вынікі, мы рабілі смешлівыя фотаздымкі, а потым мелі агульную гульню на завяршэнне праграмы на вуліцы.

Супольная гарбата ў доме стала працягам душэўнага часу.

Гульня «Дапоўні» па біблійных фразах была не толькі забавай, але і евангелізацыяй — мы пашыралі веды і натхняліся Божым словам.  А тэатральная пастаноўка, у якой удзельнічалі ўсе жадаючыя, паказала, як багата фантазіі і творчасці ў нашай супольнасці!

Дзеці ўвесь час былі занятыя з аніматарам і мелі сваю насычаную праграму.

І, канешне, завяршылі мы ўсё супольнай малітвай падзякі і благаслаўленнем.

Гэта быў дзень, які хочацца паўтараць!”

14 лістапада сем'і Паўночнага Сектара разам з духоўнымі дарадчыкамі, а. Віталіем і а. Яўгенам, наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

 

У Цэнральным сектары 22 лістапада сем’і Руху святкавалі Анрэйкі!


Пачалі з гульні ў боулінг. 2 гадзіны праляцелі незаўважна. Азарт, смех, воклічы радасці суправаджалі гэты час. Хто не гуляў, мог правесці час ў прыемных размовах. Дзеці таксама мелі сваю праграму ў забаўляльным цэнтры.

Задаволеныя вынікамі (альбо не) сужэнцы перайшлі на працяг праграмы ў  кафэ, дзе іх чакалі цікавыя конкурсы і заданні. Вельмі творча падышлі да падрыхтоўкі праграмы сужэнцы Гаўрылкевіч – Міхаіл і Настасся. Атрымалася весела і пазнавальна.

Пара сектара, сужэнства Чаган Павел і Людміла, падрыхтавалі падарункі. Не толькі пераможцам гульні у боулінг, але вельмі сэнсоўныя – заданні на Адвэнт. І для бацькоў, і для дзяцей.

На сустрэчы былі таксама сем’і з пілатуемых суполак. Вось водгук адной з іх:
“Гэта быў час не толькі знаёмстваў і прыемных гадзін у цудоўнай кампаніі, гэты вечар застанецца з намі назаўжды. Вялікі дзякуй ініцыятарам і арганізатарам сустрэчы.

Было вельмі крута, насычана і цікава прыняць удзел у падрыхтаванай праграме. Спадабалася і бацькам, і дзецям!

Асобны дзякуй за цудоўныя і вельмі важныя, значныя падарункі. З вашай дапамогай мы будзем глыбей перажываць перыяд Адвэнту. Няхай Добры Бог благаславіць кожнага! Мы рады быць часткай вялікай сям'і END!”

 

Хвала Пану!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 208 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091