Рэкалекцыi – тэрапiя для душы i цела

1-3 жнiўня у́ Доме Святой Тройцы ў Баранавiчах адбыліся чарговыя сямейныя рэкалекцыі на тэму "Усвядоміць свае патрэбы на шляху да Неба". 36 дарослых i 26 дзяцей, не у́лiчваючы лектараў i анiматараў, сабралiся разам, каб духоўна правесцi гэты ўiкенд.

Сустрэча распачалася Святой Iмшой з навукай ад айца Аркадзя Куляхi OCD. Потым адбылося знаёмства сем'яу́ мiж сабой, якое правяла сястра Барбара Сайнок CSFA. Новы фармат знаёмства крануў кожнага ўдзельнiка i на працягу ўсiх рэкалекцый трымаў на шляху «фокус на дабро».

Штодзённая Святая Iмша, розныя формы малiтвы, канферэнцыi, праведзеныя практыкаваннi, а таксама вясёлы вечар паспяхова спалучылi духоўную i псiхалагiчную часткi праграмы рэкалекцый, а таксама прымусiлi паразважаць над наступнымi словамi: «Каб углядацца у́ Неба, трэба моцна стаяць на зямлi». Вельмi кранальнай для кожнага у́дзельнiка рэкалекцый была Адарацыя са спантаннай малiтвай i прыгожымi спевамi пад гiтару.

Cем'i ўдзячны Пану Богу за рэкалекцыi, якiя паспрыялi таму, што амаль кожны задумау́ся над сваiм жыццём, жыццём сваёй сям'i, у кожнага нанова аднавiлася жаданне працаваць над сабой (кожны у́свядомiу́, што любыя змены варта пачынаць з сябе).

Дзякуючы ахвярнай працы анiматараў: Яўгенii, Ганны, Марты i Анастасii, дзецi былi пад надзейнай i чулай апекай, а бацькi гэтым часам маглi цалкам пагрузіцца ў запланаваныя мерапрыемствы. Дзяўчаты вучылi з дзецьмi танцы i спевы, праводзiлi гульнi на свежым паветры, малявалi, зладзiлi майстар-клас па вырабе караблiкаў i, нават, схадзiлi на прагулку, каб пусцiць iх па вадзе.

Прыемна таксама было супольна разам адзначыць асабiстыя святы некоторых удзельнiкау́ рэкалекцый (павiншавалi Алiну Угорыч з днём нараджэння i сям'ю Якубоўскiх з гадавiнай шлюбу, пачаставалiся смачнымi торцiкамi).

Дзякуем Пану Богу за гэты час! Дзякуем таксама вам, дарагiя эндау́цы, за шчырасць, ахвярнасць, дапамогу, вашыя сведчаннi. З упэўненасцю можам сказаць, што гэтыя рэкалекцыi дазволiлi iнфармацыйна i духоўна напоўнiцца, а таксама цудоўна адпачыць.

 

Вось некаторыя вытрымкi са сведчанняў удзельнiкаў рэкалекцый.

 

Каралiна Дабаровiч, г. Мiнск

«Гэтыя рэкалекцыі атрымаліся асаблівымі: класны баланс паміж духоўнымі тэмамі і псіхалагічнымі аспектамі, тым, што важна любому чалавеку ў звычайным жыцці. Вельмі радасна, што было нададзена столькі часу тэме асабістых межаў, узаемадзеяння з іншымі і эмоцыям. Сапраўды, без парадку ў гэтых сферах складана казаць аб парадку ў духоўным жыцці. Быў час і для малітвы, і для інфармацыі, і для забаў. Неверагодна насычана!»

 

Таццяна Меляшкевiч, а.г. Негарэлае

«Пасля рэкалекцый хочацца яшчэ больш старацца стаць бліжэй да Бога, любіць бліжняга… Вельмі добрай для мяне стала прапанаваная практыка, многае ў сабе адкрыла… Вельмі шмат чаму вучуся ад кожнай сям'і: вашы адносіны адзін да аднаго, да дзяцей, ваша цярпенне, павага, погляды, дотык... вельмі ўсё заўважаю...»

 

Вольга Барадзiна, г. Мiнск

«Я ўдзячная Богу за магчымасць прысутнічаць ужо каторы год на рэкалекцыях усёй сям'ёй. Кожны раз адчуваю Божы цуд, які адбываецца з кожным членам нашай сям'і. Прыязджаю дадому з велізарным жаданнем абнуліцца, пачаць нанова працаваць над сабой, над адносінамі з блізкімі, з навакольнымі людзьмi. Усім і кожнаму вялікі дзякуй!»

 

Максiм Угорыч, а.г. Негарэлае

«Велізарная падзяка і захапленне за арганізацыю рэкалекцый, вытрымку і талерантнасць да нашых патрэбаў. У гэтыя 2 днi ў вас было не 3, а 63 дзіцяці! Cа сваімі жаданнямi, прапановамi, часам непунктуальнасцю... Мы ў першую чаргу маем на ўвазе сябе. Не ўяўляем як, але вы справіліся! І яшчэ, дзякуючы практыкаванням, я дадаткова адчуў сябе дзіцём: вось як дарослага ўпэўненага мужчыну могуць проста здзівіць і замілаваць добрыя словы. Дзякуй усім!».

 

Вольга Саладкевiч, г. Мiнск

«Прапанаванае на рэкалекцыях практыкаванне – гэта цяпер для мяне лепшая тэрапія… І яшчэ мне вельмі падабаецца бачыць побач ахвярных людзей, браць з іх прыклад. Гэта вельмі натхняе. I ўвогуле гэтыя эндаўскiя рэкалекцыі – гэта месца нумар адзін, дзе я магу вучыцца любові да бліжняга. Дзякуй усiм удзельнiкам!».

 

Вольга Герасiмовiч, г. Мiнск

«Хачу прад'явіць “прэтэнзію”: навошта вы давялі мяне да слёз? Сяджу цяпер і выціраю слёзы шчасця. Столькі добрага пра сябе спазнала. Я абавязкова захаваю прапанаваную практыку i буду яе выкарыстоўваць час ад часу. Хвала Пану!»

 

Тэкст: Кацярына Ваяводская

Фота: Дзмiтрый i Каралiна Дабаровiч

 

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці 1 i Фатаграфіі ў добрай якасці 2

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 216 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091