4 ліпеня адбылася Сямейная пілігрымка руху Equipes Notre-Dame да Маці Божай Будслаўскай

Натхненнем для выбару тэмы сёлетняй пілігрымкі стаў вобраз маскота юбілейнага года — Лючэ. Паводе слоў арцыбіскупа Рына Фізікела, мэтай стварэння Лючэ сталі намаганні Рыма-каталіцкага Касцёла па ўсталяванні сувязі з «поп-культурай, такой дарагой нашай моладзі».


Цікава, што правобразам анімэ-маскота стала благаслаўлёная Кьяра Лючэ Бадано, з прынцыпамі жыцця якой пілігрымы мелі магчымасць пазнаёміцца падчас канферэнцыі.

 

Імя “Лючэ” перакладаецца як “святло”. Было жаданне падкрэсліць гэты пераклад атрыбутамі пілігрымкі. І ўзгадаліся словы Папы Францыска: "Мы - зусім не сонца чалавецтва: мы - луна , якая, нягледзячы на свае цені, толькі адлюстроўвае сапраўдны святло Пана Бога. Касцел - гэта “Mysterium lunae” . Пан Бог - гэта святло свету. Менавіта Ен, а не мы". Спадзяемся, што шалікі гэтага года будуць нагадваць пілігрымам гэтыя словы Папы.

Пад час маевых сустрэч у Будславе бп. Юрый Касабуцкі не раз заклікаў да сяброўства паміж рухамі. Бл. Кьяра Лючэ належыла да руху Факаляраў, і сямейная пілігрымка стала магчымасцю больш даведацца пра гэты марыйны рух. Цудоўная падказка была атрымана ад с. Людмілы Платавай, якая належыць да руху Факаляраў. Яна прапанавала звярнуць увагу на гульню, якую мае кожная сям’я ў руху. Гэта кубік любові, які быў распрацаваны з мэтай навучыць дзяцей заўседы выбіраць любоў.

Пад час перапынку у в. Вераб’і аніматары разам з дзецьмі пазнаеміліся з заданнямі кубіка любові, а пасля кожны атрымаў такі кубік у падарунак. Не толькі дзеці, але і дарослыя. І спадзяемся карыстаюцца імі у штодзенным жыцці.

Пад час пілігрымкі таксама узгадалі і Папу Льва ХIV, паразважалі ў дарозе над яго заклікам быць сведкамі невалтоўнага ладу жыцця.

На дарозе сведчанняў пілігрымы дзяліліся інфармацыяй пра праекты, якімі займаюцца у Касцеле, запрашалі да актыўнага ўдзелу у новых ініцыятывах.

На апошнім прамежку у гэты годзе пілігрымы маліліся за увесь свет на місійным ружанцы. Перад фігурай Маці Божай пры уваходзе у Будслаў адбыўся акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У Будслаў сямейная пілігрымка увайшла, спяваючы гімн Маці Божай Magnificat.

На прыступках касцела з дапамогай кубіка любові кожны пілігрым атрымаў заданне “ Любіць адзін аднаго”.

Будзем старацца  выканаць гэта заданне годна.

 

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 213 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091