14.06.2025 г. у Нясвіжы адбыўся Дзень Паўднёвага сектара.
Урачыстасць распачалася з выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнта, літанii да Сэрца Езуса і вяночка да Божай Міласэрнасці. На Імшы прысутнічалі духоўныя дарадчыкі з Нясвіжа, Ганцавіч, Пінска і Гарадзеі. Узначаліў урачыстасць духоўны дарадчык рэгіёна кс. Андрэй Лысы.
Пасля Святой Імшы адказная пара сектара Святлана i Iгар Каржак падвялі вынікі фармацыйнага года і ўзгадалі падзеі, якія былi у́ сектары. Пасля адбылася цырымонія перадачы адказнасці за Пау́днёвы сектар новай пары з г. Баранавічы Ярмалюк Марыі і Дзмітрыю. Было шмат віншаванняў і пажаданняў для іх служэння. кс. Андрэй паблагаславіў новую адказную пару сектара.
Далей усix чакаў смачны абед і экскурсія ў Мірскі замак і мясцовы касцёл Св. Мікалая.
Напрыканцы святкавання праславiлi Бога спевам Магніфікат, а кс. Аляксандр паблагаславіў усіх на добры шлях дамоў.