7-9 сакавіка ў цудоўным старадаўнім горадзе Навагрудак адбыліся першыя ў гэтым годзе сямейныя рэкалекцыі Руху END на тэму "Усвядоміць свае патрэбы на шляху да неба".
Cем'i вельмi ўдзячныя Пану Богу за новае месца правядзення рэкалекцый, за магчымасць знаёмства з новыми лектарамi – айцом Аркадзем Куляха OCD і сястрой Барбарай Сайнок CSFA.
Дзякуючы кранальным духоўным практыкам удзельнiкi змаглі знайці адказы амаль на ўсе пытанні, якія былі глыбока ў сэрцы. Праз шчырыя сведчаннi адчувалася рука Пана Бога у́ жыцці кожнага прысутнага.
Канферэнцыя а. Аркадзя закранула духоўную частку тэмы рэкалекцый i падштурхнула да разважанняў над духоўнымi патрэбамi чалавека. Тэарытычныя i практычныя заняткі с. Барбары далі магчымасць зразумець патрэбы чалавека, абгрунтаваныя яго прыродай: патрэбы свайго цела, тых эмоцый, якія у́знікаюць унутры ў розных жыццёвых сітуацыях.
Адказныя анiматары Ганна Капуста i Бажэна Сырыца займалiся з дзецьмi, правялi для ix цiкавыя заняткi, нават зладзiлi майстар-клас ( 8 сакавiка дзецi парадавалi матуль прыгожымi папяровымi цюльпанамi). Мужчыны таксама падрыхтавалiся да жаночага свята - падаравалi сваiм сужонкам салодкiя кветкi, а таксама парадавалi прыгожым спевам.
Цудоўны пачатак Вялікага посту – з паразумення, што Пан Бог любіць і чакае кожнага. I як сказаў адзiн з удзельнiкаў Вячаслаў Ляшнеўскi з Барысава: «Рэкалекцыі – гэта глыток свежага паветра для душы».
Сведчаннi iншых удзельнiкау́ рэкалекцый таксама пацвярджаюць гэта выказванне.
Дыяна Шаблінская, г. Барысаў.
«Мы з сужонкам вельмi ўдзячныя Пану Богу, Руху i арганiзатарам за рэкалекцыі. Усё было проста супер! Лектары запалi ў самае сэрца. Асабіста я многае запазычыла з гэтых рэкалекцый. Гэтыя 3 дні праляцелі як адно імгненне. Як цяпер кажа наша моладзь, "мне зайшло на ўра».
Вольга Фiлiповiч, г. Ганцавiчы.
«Усё, як заўсёды, было цудоўна! Многае ў жыцці праяснілася. Атрымалі адказы на шматлiкiія пытанні. Цікава заўсёды пазнаёміцца з новымі парамі, пачуць іх шчырыя сведчаннi. Ну і, вядома, зрабiць для сябе высновы, што ёсць над чым папрацаваць».
Андрэй i Галiна Ермачонак, г. Барысаў.
«Мы пад вялікім уражаннем ад рэкалекцый. Час праляцеў вельмі хутка ў сяброўскай духоўнай атмасферы. Вельмі запалі ў душу канферэнцыі а. Аркадзя і с. Барбары. Мы пачулі адказы на пытанні, якія даўно былі на сэрцы. Усё пераасэнсоўваем і будзем старацца выкарыстоўваць у жыцці».
Ганна Капуста, анiматар, г. Мiнск.
«З рухам END я знаёмая не вельмі добра, але мае ўражанні ад гэтага выезду вельмі цёплыя і радасныя. Я ўбачыла дарослых людзей, якія падтрымліваюць адно аднаго, а таксама хочуць развівацца і духоўна ўзрастаць разам.
Спадзяюся, што мы з Бажэнай праз сваё служэнне дапамаглі сужэнствам крышачку адпачнуць ад бацькоўства і паглыбіць свае веды ў розных сферах.
Важным пунктам праграмы для мяне стала Адарацыя. Мне вельмі падабаецца фармат Адарацыі у суправаджэннi песень. Навагрудак – асаблівае месца (тут знаходзiцца не толькі касцёл св. Міхала, але і кляштар сясцёр-назарэтанак), таму Адарацыя у́ гэтым месцы для мяне таксама асаблівая.
Важнымi для мяне з'яўляюцца словы с. Барбары: «Чым больш мы робім выбараў, тым больш свабоднымі мы становімся».
Дзякуй вялікі за давер, адкрытыя сэрцы, а таксама за вашыя ўсмешкі».
Тэкст: Вольга Курачка, Кацярына Ваяводская
Фота: Яўгенiя Сырыца
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці