Працягваем наша знаёмства з суполкамi Руху END.

Суполка бл. Мечыслава Багаткевiча

Суполка бл. Мечыслава Багаткевіча досыць маладая: 11 чэрвеня 2024 года сужэнствы адзначылi гадавiну прыняцця Карты руху END. Да гэтай суполкi  спачатку належалi: Юзаф і Таццяна Цынкелі, Васілій Цімашчук і Галіна Руткоўская, Аляксандр і Жанна Мінько, Вадзім і Ірына Валошыны.

 

Да прыняцця Карты рыхтавалicя больш за пяць гадоў. Знаёмства з Рухам распачалося у́ лістападзе 2017 года, калi  пробашчам  Пiнскай катэдры стаў кс. Павел Врубель. Кс. Павел пачаў запрашаць сужонкаў на сустрэчы ў парафіяльны дом, дзе знаёміў з рухам END. Прыходзілі пары, але часцей за ўсё толькі адзін раз, рэгулярна наведвалі сустрэчы дзве - тры сям'і. А пасля пачалася пандэмія, толькі тры сям'і сустракаліся штомесяц, з часам страх прайшоў,  і на сустрэчах ужо было чатыры сям'і. Так паступова прыйшло рашэнне прыняць Карту руху. З назвай суполкi  не адразу  вызначылiся,  на дапамогу прыйшоу́ духоўны дарадчык, ксёндз Павел, прапанаваў абраць апекуном нашай суполкi бл. Мечыслава Багаткевіча. Калiсьцi Мечыслау́ Багаткевiч  вучыўся ў Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі і служыў  прэфектам школ у Лунінцы. Дарэчы,  успамін бл. Мечыслава Багаткевіча прыпадае на 12 чэрвеня, а Карту мы прынялі напярэдадні. У Пiнскай Катэдры ёсць  абраз з выявай нашага апекуна. Мечыслаў Багаткевіч уваходзіць у лік 108 благаслаўлёных пакутнікаў, беатыфікаваных Папам Янам Паўлам II 13 чэрвеня 1999 года ў Варшаве.

 

У гэтым годзе да нашай  суполкi далучылася яшчэ адна сужэнская пара - Мікалай і Таццяна Юшкевічы. 19 мая 2024 года яны прынялi Карту.  Мы цешымся, што наша суполка памаладзела: раней наш узрост быў 60+, а цяпер  - меншы. Нам вельмі прыемна сустракацца, мы адчуваем духоўную еднасць, падтрымліваем адзін аднаго малітвай. Ва ўсіх касцёльных справах імкнёмся дапамагчы нашаму духоўнаму дарадчыку, таму што толькі дзякуючы яго цярпенню і старанню ўзнікла наша суполка. Хвала Пану!

Галiна Руткоўская

 

 

Больш даведацца пра кожнае сужэнства з гэтай суполкi можна будзе ў наступных артыкулах.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 105 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091