Адбыліся сустрэчы Паўднёвага і Паўночнага сектара

9 чэрвеня у́ Наваградку ў касцёле Арханёла Міхала адбылася сустрэча Паўднёвага сектара нашага руху.

 

Сустрэча пачалася Святой Імшой, якую у́значаліў кс. Юрый (пробашч парафіі ў Наваградку). На Імшы прысутнічалі кс. Пётр (Нясвіж) і кс. Ян (Ганцавічы). Таксама па нашаму запрашэнню даехала пара рэгiёна -  Алена i Генадзь Манчынскія. Пасля Імшы  былі падведзены вынікі фармацыйнага года і даведзены бліжэйшыя планы нашага руху. Пасля абеду прайшла экскурсія па касцёлах і гораду Навагрудку. Вялікi  дзякуй усім  за прысутнасць і сведчаннi Вашай веры.

Святлана Каржак

 

15 чэрвеня ў Івянцы адбыўся Дзень Паўночнага Сектара. 120 чалавек (дарослых і дзяцей) прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы. Былі прадстаўнікі суполак з Барысава, Лагойска, Негарэлага і Мінска. Дзякуем усім за прысутнась!


Прапануем да прагляду кароткае відэа з Дня Сектара i фотаздымкi.

Алена i Валера Шымак

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: спасылка 1 i спасылка 2.

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 191 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091