8 снежня у́дзельнiкi Руху Equipes Notre-Dame адзначылi двайное свята - урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і Дзень устанау́лення Карты END (76 год).
Для кожнага эндаўца Карта - не проста кніга. Ужо на працягу 76 год члены суполак імкнуцца ісці да святасці, маючы такі моцны і дзейсны інструмент, у якім знаходзяцца адказы на самыя важныя пытанні для кожнага хрысціянскага сужэнства.
8 снежня сужэнствы Equipes Notre-Dame сабралicя супольна разам у Святынi (кожны у́ сваёй парафii) дзеля таго, каб ушанаваць Мацi Божую, а таксама падзякаваць Богу за Рух Equipes Notre-Dame, за яго заснавальнiка а. Кафарэля, а таксама папрасiць Усявышняга аб развiццi Руху END на Беларусi i ва у́сiм свеце.
Хвала Пану!