Працягваем знаёмства з сем'ямi Руху END


 

Олег и Мария Хадасевич

 

История нашей любви.

Нас познакомил кс. Александр Стока в 2020 году, он приходил на Каляду к каждому из нас. Мы с Олегом  обменялись контактами и вскоре состоялась наша первая встреча, после которой было много прогулок, походов в кино, кафе, совместное участие в воскресных службах. В июне 2022 года мы поженились.

 

Венчание

Готовились к венчанию в Минске в Костеле Святых Симеона  и  Елены. Само венчание проходило в Костеле Божьего тела по ул. Ангарская в атмосфере любви и тепла.

 

Движение END

О Движении END мы узнали благодаря нашим друзьям Николаю и Татьяне Мелешкевич. Они нас пригласили на рекoллекции в г. Барановичи в октябре 2022 года. Нам очень понравилось. Это было для нас близко по духу и уже спустя неделю мы  участвовали во встрече суполки.

 

Пилотаж

Время пилотажа привнесло в нашу семью новые интересные практики: «Присядем вместе», супружескую молитву. Наша духовная жизнь стала более насыщенной. Каждую встречу суполки мы ждали с нетерпением и особым трепетом.

Мы рады, что являемся частью Движения END. Верим, что и дальше Господь будет нам помогать выстраивать путь к святости.

 

 

Уладзiмiр і Паліна Лукомскiя

 

Мы ў сужэнстве крыху больш за год.

Пазнаёміліся некалькi год назад на моладзевых сустрэчах пры парафіі Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Марыя Кольбэ.

Пачалі сустракацца з 18 мая 2020 года, у  дзень нараджэння Св. Яна Паўла 2. Вельмі любім гэтага Святога, таму вырашылі распісацца ў ЗАГСе менавіта ў дзень  яго ўспаміну.  Вось так выбралі сабе заступніка, ці,  можа, гэта ён нас выбраў.

А дзень нашага шлюбу прыпаў на Урачыстасць Маці Божай Тракельскай, пагэтаму таксама адчуваем падтрымку нашай нябеснай Маці - Святой Марыі.

Пасля шлюбу мы у́свядомiлі, што хочам развівацца як сужэнства, не толькі асабіста, таму  прынялі рашэнне пайсці ў суполку,  пра якую ўжо так шмат чулі і ведалі. Вельмі хутка сталі адчуваць сябе там камфортна і на сваім месцы. 3 ліпеня 2023 года мы прынялі Карту END.

Сужэнства для нас - гэта адзінства і любоў. Мы шчаслівыя быць разам і ўпэўненыя адзін у адным.

Мы разам марым, вандруем і дасягаем мэтаў, таксама разам выконваем хатнія абавязкі, капаем бульбу і чытаем кнігі.

З кожным днём мы ўсё болей вучымся любіць адно аднаго.

Калі б хтосьцi  нам прапанавау́ коратка  апісаць нашае сужэнства,  то мы сказалi б так: наша сужэнства - гэта радасць і ўсмешка. Мы шмат жартуем і смяемся разам.

Дзень прыняцця Карты мы памятаем вельмi добра. З самага ранку у́ нас распачалiся прыгоды, мы нават спазніліся на Святую Імшу ў гэты дзень. Імша праводзілася спецыяльна для нас - сужэнстваў з нашай суполкі, якія прымаюць Карту. Было прыемна бачыць парафіян, якія прыйшлі нас падтрымаць і памаліцца за нас, некаторыя нават прыйшлі з падарункамі. Пасля прыняцця Карты мы супакоіліся і пачалі атрымліваць асалоду ад гэтага дня.

Ўсёй суполкай мы добра адсвяткавалі гэты дзень на лецішчы, паспявалі і патанцавалі разам.

END для нас - гэта не нейкі пераломны момант у сужэнстве, проста мы вырашылі, што хочам быць у суполцы і прынялі на сябе пэўныя абавязкі. Зараз атрымліваем фармацыю і тым самым разам дбаем пра нашае сужэнства.

Мы не ведаем, як выглядала бы нашае сужэнскае  жыццё без суполкі.

Бачым у гэтым Божы провiд.

Дзякуем Пану Богу за Яго прысутнатнасць у нашым жыццi, за Яго падтрымку i дапамогу. Хочам крочыць па жыццi разам з Езусам!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 190 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091