Адбылася сустрэча адказных пар Пау́ночнага Сектара

1 кастрычнiка адбылася сустрэча адказных пар Пау́ночнага Сектара. Распачалася  сустрэча з малiтвы, пасля было кароткае дзяленне (кожная адказная пара кораценька распавяла пра сябе i падзялiлася тым, якое служэнне несла дагэтуль). Потым былi aгучаны планы на новы фармацыйны год i выслуханы прапановы, а таксама абмеркаваны тэмы года i некаторыя iншыя пытаннi.

З 4 па 29 кастрычнiка 2024 года у́ Рыме будзе праходзiць Генеральная Асамблея  Сiноду Бicкупау́. Запрашаем кожнага у́ гэты перыяд штодзенна малiцца да Марыi.  Будзем  малiцца у́ iнтэнцыi папы Фрацiшка - за Касцёл, каб засвоiу́ уменне слухаць i весцi дыялог як стыль жыцця на у́сix узроу́нях, дазваляючы Духу Святому весцi сябе на перыферыi свету.

Ёсць прапанова злучыцца у́ малiтве з Суперрэгiёнам i малiцца кожны дзень з 04.10 па  29.10 у 22.00 1 часткай ружанца i спевам Магнiфiкат. Хочацца нагадаць 1 з пунктау́, якi прапiсаны у́ Карце END: " сужэнствы, адданыя Касцёлу, павiнны iмкнуцца зау́сёды адгукацца на просьбы свайго бicкупа i сваix cвятароу́".

Яшчэ была агучана адна прапанова - агарнуць малiтвай  Рух END на Беларусi,  малiцца за духоу́ных дарадчыкау́, а таксама за сужэнствы,   якiя нясуць пэу́ную паслугу у́ Руху (за пару Рэгiёна, пары Сектарау́, сувязныя пары, пiлатуючыя пары).  Просьба адгукнуцца тых, хто адчувае у́ сэрцы гатоу́насць ахiнуць Рух заступнiцкай малiтвай (формy  заступнiцкай малiтвы можна абраць любую: малiтва, пост, мiласцiна).

Хочацца таксама  блiжэй пазнаёмiцца з кожнай суполкай, бо не у́се добра ведаюць адзiн аднаго.  Просьба да адказных пар суполак у блiжэйшы час даслаць на   на e-mail: liudmila.chagan@yandex.ru  iнфармацыю (невялiкi аповед) пра вашы суполкi (назва суполкi, колькасць сужэнствау́,  чаму менавiта выбралi такога Святога заступнiка, калi у́знiкла суполка, хто духоу́ны дарадчык), а таксама вашы супольныя фотаздымкi. Гэта iнфармацыя будзе размешчана на сайце Руху ЕND.

Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 192 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091