24 верасня адбылася сустрэча экіпы Паўночнага Сектара.
Сустрэча прайшла у́ добрай працоўнай атмасферы.
Сваiмi у́ражаннямi ад сустрэчы дзелiцца пара Сектара Валера i Алена Шымак.
"Сустрэча распачалася з малiтвы. Пасля падзяліліся жыццём. Вельмі прыемна было пачуць сведчаннi кожнага члена экiпы Сектара. Рады, што ўсіх вас Бог благаславіў добрым адпачынкам. Цешымся тым, што адчуваеце Божую прысутнатнасць і Яго дапамогу. Такія сведчанні натхняюць, умацоўваюць у веры.
Пасля малітвы абмеркавалі служэнне сувязных пар і запланавалі мерапрыемствы на новы фармацыйны год. Казначэі, Яновіч Аляксей і Іна, прадставiлі інфармацыю па фінансавай сітуацыі ў Сектары."
У гэтым годзе нас зноў чакае Пікнік END. Чаму менавiта гэта мерапрыемства? Многiя адчуваюць патрэбу сустрэцца, супольна разам правесці час: паразмаўляць адзiн з адным, блiжэй пазнаёмiцца, прыняць удзел у розных гульнях, праславiць Господа сваiмi спевамi i танцамi. З мінулага года былі вельмі пазітыўныя водгукі наконт гэтага мерапрыемства, таму было прынята рашэнне арганiзаваць у блiжэйшы час такую сустрэчу.
На чарговую гадавіну ўстанаўлення Карты END будзем заахвочваць суполкі запiсаць Імшу ў сваiх парафіях у інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі а. Кафарэля.
У гэтым годзе наш Сектар адказны за правядзенне Аплатковага спаткання, якое запланавана на 13 студзеня 2024 года. Больш падрабязная інфармацыя па правядзеннi гэтага мерапрыемства будзе пададзена пазней.
У першыя выходныя мая, калі ў Будславе збіраюцца у́се касцёльныя Рухі, будзем таксама планаваць сустрэчу у́сяго Сектара. Гэта добрая нагода зноу́ сустрэцца у́сiм разам, i не проста сустрэцца, але праславiць нашага Айца Нябеснага сваiмi малiтвамi i спевамi, аддаць пашану Мацi Божай, распавесцi пра наш Рух i даць жывое сведчанне веры. Усiм пажадана быць у жоўтых цішотках з эмблемай Руху ЭНД.
На заканчэнне фармацыйнага года, а больш дакладна, на 15 чэрвеня, запланаваны Дзень Сектара.
Калi казаць пра структуру Сектара, то у́ гэтым фармацыйным годзе адбыліся пэўныя змены.
У мінулым годзе ў экiпе св. Бенедыкта з Негарэлага не было сувязной пары. Пара Сектара Валера i Алена Шымак вымушаны былi у́зяць гэтае служэнне на сябе. У гэтым годзе сужэнства Саладкевічы, Мікіта і Вольга, з радасцю пагадзiлiся несцi паслугу сувязной пары i у́ гэтай экiпе (будуць несцi служэнне у́ 4-х экiпах).
Сужэнства Барадзіных, Андрэй і Вольга, таксама атрымалі яшчэ адну экiпу для служэння ( у Лагойску).
Сужэнства Меляшкевіч, Мікалай і Таццяна, на працягу некалькiх год неслi розныя служэннi у́ Руху ЭНД, апошнiм часам выконвалi паслугу сувязной пары. Зараз, на сустрэчы Экiпы Сектара, Мiкалай i Таццяна шчыра падзяліліся тым, што iм цяжкавата несцi гэтую паслугу па сямейных абставiнах (складана даязджаць на сустрэчы суполак з-за таго, што няма з кiм пакiнуць сваiх дзяцей). "Мы гэта разумеем, - дзелiцца пара Сектара, - аднак так цяжка вас адпускаць, бо вельмi добра было нам з вамі. Хочам сказаць Вам вялiкi ДЗЯКУЙ за вашыя жыццёвыя сведчаннi, за прыклад веры, за прыклад бацькоўства і сужэнскіх адносінаў, за тое, што шмат год плённа выконвалi розныя служэннi у́ Руху. Дзякуй вам таксама за вашу падтрымку.
Ведаем, што мы ёсць у вашых малітвах і заўсёды можам на вас разлічваць. ДЗЯКУЙ!"
Служэнне сувязной пары ў экiпах св. Шарбэля і св. Мікалая (Мінск, Кальварыя), сясцёр-мучаніц з Навагрудка (Мінск, св. Яна Евангеліста) і св. Брыгіты (Мінск, св. Яна Евангеліста) з гэтага фармацыйнага года будзе выконваць сужэнства Ваяводскіх, Артур і Кацярына.
Шчыра дзякуем усім сувязным парам за вашае служэнне! Добра разумеем, што выкананне любой паслугi патрабуе высiлку. Няхай Бог благаслаўляе вас i вашыя сем'i і дапамагае вам у служэннi.
Просім вас, дарагiя сужэнствы Сектара, ахінуць сваёй малітвай усе сужэнствы, якiя нясуць тую цi iншую паслугу у́ Руху ЭНД.
Некалькі слоў пра Ліст END. Маніторынг з мінулага года паказаў, што Ліст чытаецца вельмі слаба. Улічваючы, што пераклад патрабуе высілкаў, якія, на жаль, аказваюцца мала плённымі, мы прынялі рашэнне не перакладаць артыкулы з польскай мовы. Інфармацыйная пара, Петрашкевіч Уладзімір і Кацярына, будуць перыядычна выкладваць у нашу групу у́ Вайберы актуальныя Лісты. Хто ведае польскую мову, зможа чытаць Лiсты у́ арыгінале, а хто не, той зможа скарыстацца з анлайн-перакладу.
Пара Сектара дзякуе у́сiм сужэнствам, якiя нясуць паслугу у́ Экiпе Сектара, за плённую працу i спадзяецца, што з Божай дапамогай, атрымаецца рэалізаваць тое, што запланавілі.
Хвала Пану.