Aдбылася сустрэча Экiпы Паўднёвага Сектара

17 верасня адбылася сустрэча Экiпы Паўднёвага Сектара, на якой прысутнічалі адказныя і сувязныя пары, пара Сектара Iгар i Святлана Каржак, а таксама духоўны дарадчык сектара  кс. Пётр Шарко.

 

 

На сустрэчы была даведзена інфармацыя, якую атрымала пара Сектара на сустрэчы рэгіёна; абмеркаваны ўсе хвалюючыя пытанні і цяжкасці, якiя існуюць у Пау́днёвым Сектары; вызначаны напрамкі развіцця Сектара і  запланаваны мерапрыемствы на новы фармацыйны год.

У структуры Сектара  адбылicя некаторыя змены -  вызначаны новыя сувязныя пары: сужэнствы Бобка Сяргей i Наталля, Андрэйчык Юрый i Святлана і Ярмалюк Дзмiтрый i Марыя.

Сустрэча прайшла вельмі канструктыўна. Пара Паўднёвага Сектара выказвае падзяку  сем'ям, якiя змаглi даехаць на сустрэчу, і спадзяецца на плённую працу у́ гэтым фармацыйным годзе.

Хвала Пану!

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 188 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091