Aдбыўся Калегіум Рэгіёну

У нядзелю 27 жніўня 2023 адбыўся Калегіум Рэгіёну.

Пачалася сустрэча з удзелу ў сумеснай Святой Імшы.  Злучыўшыся духоўна і падсілкаваўшыся сумесным абедам у сяброўскай абстаноўцы Пары Сектараў: Шымак Валерый і Алена і Каржак Ігар і Святлана падзяліліся радасцямі і складанасцямі жыцця Экіп і Сектараў на сённяшні дзень. Сужэнства Маісеевых Віталь і Ганна інфарміравалі аб сітуацыі з рэкалекцыямі ў Рэгіёне, а Яўген і Кацярына Мацюшчанка – аб інфармацыйным суправаджэнні нашага жыцця.

Пара Рэгіёну Манчынскія Генадзь і Алена і святар-духоўны дарадчык Экіпы Рэгіёну айцец Андрэй Лысы прапанавалі некалькі мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне жыцця Рэгіёну ў адпаведнасці з харызматам Руху.

Удзельнікі сустрэчы выказалі ідэі аб развіцці жыцця і дзейнасці Рэгіёну, саставілі план асноўных мерапрыемстваў на новы фармацыйны год.

Хвала Пану!

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 207 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай. З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужанскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамант шлюбу.

+375333829439