Сям’я Яцкевіч Віталій і Алена
Наша першая сустрэча адбылася, можна сказаць, у лесе. Ёсць цудоўнае месца пад назвай, Партызанскі бор. Я туды прыязжаў з сябрамі, пагуляць у більярд і цікава правесці час. Тады там адбывала практыку мая будучая Каханка, я з першага погляду зразумеў, што гэта дзяўчынка проста павінна быць маёй і пачаў прыязжаць туды часцей: падвозіць яе да дому, прыязжау каб дапамагчы ёй пад час калі праходзіла якое-небудзь мерапрыемства. Аднойчы седзячы у машыне, мы пачалі ў жартах разважаць, як будуць клікаць нашых будучых дзяцей. А праз некаторы час вырашылі пачаць сустракацца, не як сябры, а як кахаючы адзін аднаго. З свайго боку магу сказаць, што было вельмі страшна, бо да гэтага у мяне былі дзяўчаты, але яны мне вельмі хутка станавіліся не цікавымі і скучнымі, і я думаў, што так будзе і зараз. Але не, я зразумеў - гэта мая другая палавінка майго жыцця. Праз некаторы час размаўляючы зімой па тэлефоне, мая будучая жоначка у мяне спытала, як потым высветлілася, пажартавала, калі мы станем сям'ёй?
Я адказаў ,што гэта вельмі добрая ідэя і неўзабаве пайшоў, і сказаў сваёй матулі, што скора будзе вяселле, але мне ніхто не паверыў. Усе думалі, што я жартую, але іх думкі змяніліся калі мы падалі заяўкі у ЗАГС. Так і атрымалася наша на той час яшчэ маленькая сям'я. Праз некаторы час вырашылі абвянчацца, але неяк не хапала часу каб гэта рашэнне здзейсніць і вось аднойчы да мяне звярнуўся ксёндз Томаш, каб я дапамог яму на сваім аўтамабілі павазіць па касцёлах раёну фігурку Маці Божай якая да нас трапіла на некалькі дзён і яе трэба было хутка правезці. Раніцай мы выехалі ў наша падарожжа ,пакуль ездзілі я распавядаў што хочам абвянчацца і праз месяц заняткаў у касцёле наша жаданне здзейснілася.На цяперашні час у нас чацвёра дзетак: дзве дзяучынкі і два хлопчыка.
Пра рух мы даведаліся ад нашых суседзяў,якія ўжо даўно там прымалі ўдзел і прапанавалі нам паспрабаваць.
Час пілатажу быў на мой погляд вельмі плённым і хуткім,гэта калі зрозніваць з вельмі цікавым фільмам, калі усе падзеі пралятаюць на адным подыху. Запомнілася з кожнай сустрэчы нешта сваё, таму так адразу і не скажаш.
Настрой ісці далей па гэтай дарозе на якую прывёў нас Пан Бог, бо толькі праз яго дзейнасць, я упэунены, і апынуліся там дзе мы зараз.
Сям’я Наўроцкіх Уладзімір і Настасся
1. Падзялiцеся, калi ласка, гiсторыяй Вашага кахання. Якой была першая сустрэча? Як зразумелi, што хочаце iсцi па жыццi далей разам?
Пазнаёміліся мы на маёй працы. Я працую лекарам, Вова прыйшоў на прыём з хворым горлам. 6 дзён на бальнічным. І развіталіся. Як пасля ён прызнаўся, што я вельмі яму спадабалася. Праз знаёмых знайшоў мой нумар і пазваніў праз 2 тыдні. Памятаю, пытаецца: "Вы мяне памятаеце?". " Канешне не",- адказала я... У той дзень размаўлялі па тэлефоне амаль 2 гадзіны. Затым сустрэліся і не змаглі расстацца.
2. Цi рыхтавалiся Вы да шлюбу? Якiм быў гэты дзень?
Так, была падрыхтоўка да шлюбу, які адбыўся 1 кастрычніка 2016 года ў нашым касцёле ў Лагойску. Гэты быў сонечны і надзвычай цёплы дзень.
3. Дзякуючы каму вы даведалiся пра Рух END? Як вырашылi прыйсцi на першую сустрэчу-знаемства?
Асабіста нас у Рух запрасіў Паплеука Уладзімір Антонавіч. Адразу пасля шлюбу некалькі разоў прапаноўваў .У нашым касцёле мы бачылі іншыя сем'і з Руху і яны давалі добрае сведчанне узаемнай павагі і любові, што нас і зацікавіла. І калі сабралася некалькі зацікаўленых маладых парах, адбылася першая сустрэча. Праз нейкі час спатканні спыніліся. Адышоў да Пана сябра з нашай суполкі Арцём Казакевіч, і мы больш не спаткаліся. Жаданне пачаць зноў сустракацца з'явілася праз 2 гады. І мы пачалі пілатаж.
4. Якiм быў для Вашага сужэнства час пiлатажу? Што асаблiва запомнiлася?
Гэта быў вельмі добры і прадуктыўны час. Ня гледзячы на вопыт першых спатканняў, мы толькі падчас пілатажу зразумелі і смаглі прыняць да свайго жыцця тое, што прапаноўвае Рух. Асабліва уразіла тое, што мы ( усе удзельнікі і пілатуючая пара) сталі сябрамі. Мы не баімся так сказаць.
5. Якi ў Вашага сужэнства зараз настрой?
Дзякуем Богу за ласку быць у Руху, карыстацца яго мудрай педагогікай, быць сярод веруючых людзей, якія сталі для нас сябрамі. Дзякуем за тыя змены, якія адбыліся у нас саміх, адносінах паміж намі, да дзяцей і іншых людзей. Мы адчуваем, што Гасподзь узяў нашу сям'ю за рукі і Ён нас вядзе. Хвала Пану!