12 лістапада ў Баранавічах адбыўся II Калегіум Регіена Equipes Notre-Dame Беларусь. На сустрэчу прыбылі сужэнствы з Мінску, Нясвіжу, Ганцавіч, Негарэлага і Новай Мышы, якія нясуць адказнасць за розныя напрамкі развіцця руху у Беларусі.
12 лістапада – у Каталіцкім Касцеле дзень успаміна св. Язафата Кунцэвіча, таму кс. Петр Шарко у казанні звярнуў увагу тэме адзінства. Пад час Адарацыі сем’і разам памаліліся на ружанцы, ахвяруючы малітву як перапрашэнне за свае грахі і занядбанні .
Першая канферэнцыя калегіума была прысвечана тэме „Служэнне сувязной пары”. Мікалай і Таццяна Меляшкевіч вылучылі і агучылі асноўныя прынцыпы усталявання сувязі паміж суполкамі з афіцыйнага дакумета руху „Cувязная пара”.
Пасля канферэнцыі быў зладжаны інтэрнэт-мост з сужэнствам з Францыі Антуанам і Тэрэзай Леклерк , якія у сваей прамове папярэджвалі пары Сектароў пра небяспеку ізаляцыі суполак.
Таксама праз інтэрнэт-мост сваім сведчаннем з удзельнікамі сустрэчы мелі магчымасць падзяліцца Павел і Хелена Кукуловіч, якія зараз нясуць служэнне адказнай пары за Суперрэгіен Польшча-Еуропа Цэнтральная. У сваім сведчанні яны падзяліліся 3 момантамі са свайго жыцця, калі яны асабліва адчулі апеку Маці Божай.
Для калегіума у Беларусі Павел і Хелена таксама падрыхтавалі канферэнцыю “Асаблівасці служэнне пары Сектара", пасля якой удзельнікі маглі задаць усе хвалюючыя пытанні.
На заканчэнне Калегіума духоўны дарадчык Рэгіену END кс. Андрэй Сіповіч звярнуўся да сямей з заклікам не шкадаваць час і сілы на служэнне Богу і людзям.
Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці