Aдбыўся Сямейны пiкнiк Паўночнага Сектара Руху END

7 лiстапада 2022 года ў Барысаве адбыўся доўгачаканы Сямейны пiкнiк Паўночнага Сектара Руху END. Каб правесці час разам прыехалі 20 сем’яў з Мінска, Лагойска, Негарэлага і Барысава. Прысутнічалі таксама духоўныя дарадчыкі – кс. Алег Шпець SChr i кс. Павел Падмышанін MIC.

 

Клопат аб правядзеннi пiкнiку ўзяла на сябе барысаўская суполка імя св. Станіслава Папчынскага, сем'i якой у гэтым годзе прынялi Карту END. Вельмi ўразiла гасцiннасць i адкрытасць сям'i Андрэя i Галiны Ермачонак. Запомнiлiся ўсім прысутным i сумесны абед, які суполка гатавала разам ад самай раніцы, а асаблiва шашлыкi ад пана Станiслава.

 

Гэта быў незабыўны час, праведзены сумесна з аднадумцамi, з сужэнствамі, блiзкiмi па духу. Забавы падрыхтавалі Валерый i Алена Шымак. Сем'i паўдзельнiчалi ў паэтычным конкурсе, рухомай гульні i, безумоўна, праславiлi Бога ў песнях i танцах. Дзецi з вялiкiм задавальненнем танцавалi i гулялi разам з бацькамi.

Праз такiя сустрэчы мы ў чарговы раз бачым прысутнасць Хрыста сярод нас i ўсведамляем, як гэта радасна, важна i карысна праводзiць час сярод хрысцiянскiх сем’яў i, перш за усё, быць такой сям'ёй. Дзякуем Богу за гэта! Будзем з радасцю чакаць наступнай сустрэчы!

Хвала Пану!

Тэкст – Кацярына Ваяводская

Фота – Багдан Сырыца.

 

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 191 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091