Адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руха END

У кастрычніку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай). Удзельнікамі  рэкалекцыі былі пары з Мінска, Барысава, Ганцавіч і з Негарэлага.

Дзеліцца сваімі ўражаннямі адна з ўдзельніц.

“Хвала Хрысту!

Вярталіся сёння з рэкалекцый, дзяліліся сваімі ўражаннямі і прыйшла такая думка: які ж гэта благаслаўлёны  час для нашых сямей - час рэкалекцый!

Час паяднання з Богам праз малітву, Імшу, усяночную Адарацыю, споведзь,  канферэнцыі,  праз дзяленне сведчаннямі і проста сяброўскую гутарку за кубачкам кавы ці сняданнем!

Гэтыя рэкалекцыі былі амаль што самымі шматлікімі: 20 сямей + дзеткі рознага ўзросту! Але ўсё было так добра арганізавана, што ніякіх перашкод не было, каб засяродзіцца, памаліцца ці паразважаць. За што вялікі дзякуй арганізатарам і аніматарам!

Асабліва хочацца падзякаваць кс. Алегу за казанні на Імшы і глыбокія канферэнцыі, на якіх мы атрымалі адказы на ўсе свае пытанні наконт малітвы! Асабліва ўразіла канферэнцыя пра малітву невыслуханую...

Дзякуем усім прысутным сем'ям за вечар СВЕДЧАННЯЎ! Вельмі моцныя адчуванні засталіся ў душы пасля дзялення:  Бог ЗАЎСЁДЫ з намі, чуе нас, дапамагае нам у штодзённым жыцці! А яшчэ захацелася ў Меджугор'е! :)

Ведаеце: трэба знаходзіць час, каб прысвяціць яго такім духоўным практыкаванням! Дадому вяртаешся адноўленым, напоўненым  Божым супакоем, якім хочацца дзяліцца!!! Хвала Пану за гэты час! ”

Наталья Бобка

 

Каб паглядзець фатаграфіі ў добрай якасці перайдзице па спасылцы: Фатаграфіі ў добрай якасці

 

 

 

 ФОТА ГАЛЕРЭІ
Хвала Хрысту!

Зараз 192 госцяў анлайн

Вітаем Вас на старонцы Equipes  Notre-Dame – Суполкі Маці Божай! З’яўляемся беларускім рэгіёнам міжнароднага руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства.

+375333829439, +375293730091